Спаборніцтвы па рэгбі-7 на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года праводзіліся на стадыёне «Дэадору» ў Рыа-дэ-Жанейра з 6 па 11 жніўня 2016 года. Былі разгуляны два камплекты ўзнагарод сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах бралі ўдзел 12 мужчынскіх і 12 жаночых зборных па 12 спартсменаў у кожнай. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, на якіх праводзіліся спаборніцтвы па рэгбі-7, аднак раней Алімпійскія гульні ўключалі ў сябе спаборніцтвы па рэгбі-юніён (апошні раз у 1924 годзе).