Рыжская каталіцкая духоўная семінарыя
Выгляд
Рыжская каталіцкая духоўная семінарыя | |
---|---|
Арыгінальная назва | лат.: Rīgas Katoļu garīgais seminārs |
Год заснавання | 1920 |
Канфесія | каталіцтва |
Сайт | garigais.lv (лат.) |
Рыжская каталіцкая духоўная семінарыя — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Рызе (Латвія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1920 годзе; з 1940 па 1943 год і з 1951 па 1954 год не працавала. У 1970—1980-х гадах у СССР мела статус «міжрэспубліканскай» і семінарыя магла прымаць кандыдатаў на святарства з іншых рэспублік СССР.
Сучасны будынак семінарыі быў пабудаваны ў 1983—1992 гадах. У 1999 годзе на базе семінарыі была створана вышэйшая навучальная ўстанова — Рыжскі багаслоўскі інстытут[1].
Выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баляслаў Слосканс, каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Дзям’янка, беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч.
- Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк, рэлігійны і культурны грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.
- Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі.
- Францішак Кісель, беларускі каталіцкі пралат, апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ў 2013.
- Ота Месмер, расійскі рымска-каталіцкі дзеяч, кіраўнік езуітаў краін СНД (2002—2008).
- Яніс Пуятс, латвійскі кардынал.
Зноскі
- ↑ Latvijas enciklopēdija. 4. sējums. Rīga : Valērija Belokoņa izdevniecība. 2007. 963. lpp. ISBN 978-9984-9482-4-9.