Раёны Іспаніі
Камарка (ісп.: comarca) — агульная назва раёна ў Іспаніі па розных сістэмах раянавання.
Звычайна ў камаркі аб'ядноўваюцца муніцыпалітэты.
У Іспаніі няма адзінай сістэмы раянавання. У шэрагу правінцый камаркі — адміністрацыйныя адзінкі з уласнай адміністрацыяй, якая падпарадкоўваецца правінцыйнаму кіраўніцтву і аб'ядноўвае муніцыпалітэты. У некаторых правінцыях такія адміністрацыйныя раёны існавалі раней, але былі скасаваны.
Пад камаркамі маюцца на ўвазе таксама гістарычныя вобласці (такія як Ла-Манча), геаграфічныя вобласці (даліны, горныя раёны), эканамічныя вобласці, сельскагаспадарчыя раёны або раёны турызму. У асобных правінцыях існуе некалькі сістэм раянавання. Некаторыя камаркі знаходзяцца на стыку некалькіх правінцый. Некаторыя камаркі ахопліваюць вялікую тэрыторыю і падзяляюцца на падраёны (субкамаркі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раёны Іспаніі