Перайсці да зместу

Ральф-разбуральнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ральф-разбуральнікM:
Wreck-It Ralph
Жанр фэнтэзійны фільм[1], кінакамедыя[2][3][…], красовер, камедыйная драма[d], навукова-фантастычны фільм[d], сямейны фільм і прыгодніцкі фільм
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Fórum Hungary[d], Walt Disney Pictures, Microsoft Store[d], Netflix і Disney+[d]
Працягласць 102 хв.
Прэм’ера 2012
Бюджэт 165 млн дол.
Зборы 471 222 889 дол.
IMDb ID 1772341
Наступны мультфільм Ральф ламае інтэрнэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ральф-разбуральнік» (англ.: Wreck-It Ralph) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2012 года. Пераможца прэміі «Эні» (2012) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Граміла Ральф вось ужо 30 гадоў жыве ў гульнявым аўтамаце, дзе павінен разбураць дом, які адбудоўваецца гульцом з дапамогай героя з чароўным малатком — Майстра Фелікса-малодшага. Настае момант, калі Ральф не можа цярпець гэты парадак: герою дастаюцца абсалютна ўсе ўшанаванні, а злыдзень па ролі павінен цярпець — калі не здзекі і зневажэнне, то маўклівае грэбаванне.

Даведаўшыся ў жыхароў дома, якія сабраліся на вечарынку з нагоды трыццацігоддзя гульні, спосаб, якім яны гатовы прызнаць яго заслугі, Ральф адпраўляецца на пошукі залатога медаля ў іншых гульнях. Ральфу шанцуе, і ён знаходзіць персанажа, які, у сваю чаргу, стаміўся гуляць ролю другараднага героя гульні Hero’s Duty.

Зноскі