Перайсці да зместу

Пішчухавыя (птушкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пішчухавыя

Пішчуха звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Certhiidae Leach, 1820


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178793
NCBI  66704
EOL  7565
FW  372893

Пішчухавыя, паўзунковыя, пішчухі (Certhiidae) — сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).

Даўжыня да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўжынёю да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі.

Адрозніваецца 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў дрэў, пад карой. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пішчуха звычайная (Certhia familiaris) і пішчуха караткапальцая (Certhia brachydactyla).

Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.