Піпа Сантанастаза
Піпа Сантанастаза | |
---|---|
італ.: Pippo Santonastaso | |
Род дзейнасці | акцёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 25 мая 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Сайт | pipposantonastaso.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піпа Сантанастаза (італ.: Pippo Santonastaso; нар. 25 мая 1936, Кастэль-Сан-Джавані, Эмілія-Раманья) — італьянскі акцёр.
Дэбютаваў на сцэне як выканаўца камедыйных куплетаў і песенек, у дуэце са сваім малодшым братам Марыа Сантанастаза, які акампаніраваў яму на гітары. Пасля поспеху на рэгіянальным узроўні дуэт быў заўважаны спеваком, акцёрам і рэжысёрам Марчэла Маркезі і запрошаны ў 1970 годзе для першага выступлення на тэлебачанні. У 1970-80-я гг. браты ўвесь час удзельнічалі ў розных тэлепраграмах вядучых італьянскіх каналаў.
У 1976 годзе Піпа Сантанастаза дэбютаваў у кінематографе. Сярод яго роляў, у прыватнасці, ролі следчага ў фільме «Аксамітныя ручкі» (1979), святара ў фільме «Утаймаванне свавольніка» (1980) і банкіра Луіджы Моргана ў фільме «Туз» (1981).