Пізанская вежа
Славутасць | |
Пізанская вежа | |
---|---|
італ.: Torre di Pisa[1][2] | |
43°43′23″ пн. ш. 10°23′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва[7] |
Епархія | Пізанская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Архітэктар | Bonanno Pisano[d] і Diotisalvi[d] |
Дата заснавання | 1173[8] |
Вышыня | 58,36 м[9][10] |
Матэрыял | мармур[8] і камень[d] |
Сайт |
opapisa.it (італ.) opapisa.it/en/ (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пізанская вежа (італ.: Torre pendente di Pisa) — званіца, частка ансамбля гарадскога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза. Будаўніцтва вежы было скончана ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусветную вядомасць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая і быццам «падае».
Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку і 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня сцен у аснове складае 4,09 м і уверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14453 т. Бягучы нахіл складае каля 5 ° (адхіленне прыкладна 4,9 м ад вертыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва вежы вялося ў 2 этапы, пачынаючы з 9 жніўня 1173 г, і з двума доўгімі перапынкамі працягвалася амаль 200 гадоў, да 1360 года. Вежа з’яўляецца званіцай каталіцкага сабора на П’яцца дэі Міраколі. Аўтар праекта так і застаўся невядомы. Без сумнення, вежа з’яўляецца адной з самых выдатных званніц Еўропы. Раней лічылі, што нахіл вежы з’яўляўся часткай праекта, але зараз гэтая версія падаецца малаверагоднай. Вежа праектавалася вертыкальнай, але нахіл пачаў адчувацца ўжо ў працэсе будаўніцтва і можа быць звязаны з дзеяннем такіх фактараў, як мяккасць глебы, ненадзейнасьць або неадпаведнасць падмурка, размыты грунт пад вежай у працэсе будаўніцтва.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Vasari G. Vies des peintres, sculpteurs et architectes — Paris: 1841.
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ Sistema Cultura Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ https://whc.unesco.org/fr/list/395
- ↑ а б https://www.lacasadellestelle.com/la-tour-de-pise-histoire/
- ↑ https://leaningtowerpisa.com/facts/how-tall-leaning-tower-pisa
- ↑ https://www.opapisa.it/en/square-of-miracles/tower/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пізанская вежа
- skyscraperpage.com (англ.)
- Віртуальны музей
- Карта архітэктурных славутасцяў Пізы Архівавана 4 ліпеня 2008. (англ.)