Пётр Аляксеевіч Парашэнка
Пётр Аляксеевіч Парашэнка (укр.: Петро Олексійович Порошенко; нар. 26 верасня 1965, Балград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік, палітык, пяты Прэзідэнт Украіны (2014—2019). Народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін.
У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн».
У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах.
З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве.
8 лютага 2005 года прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні.
З 22 лютага 2007 года — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны.
9 кастрычніка 2009 года пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны.
23 сакавіка 2012 года прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[4].
Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.
25 траўня 2014 года ў першым туры выбараў атрымаў большасць галасоў і быў абраны прэзідэнтам Украіны.
На чале дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Парашэнка быў абраны на пасаду Прэзідэнта Украіны ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёва-ўсходняй паловы тэрыторыі. У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала Крым і адарвала Данбас. Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі сепаратыстаў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі, сярод іх і лідар «Данецкай народнай рэспублікі» Захарчанка. У той жа час казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна засталася дзяржавай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на Мальдывах. Нягледзячы на заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, у Пятра Парашэнкі сфарміраваўся значны антырэйтынг[5].
Яго супернік на наступных прэзідэнцкіх выбарах 2019 года Уладзімір Зяленскі падчас дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі» 19 красавіка, напаярэдадні другога тура адрасаваў Пятру Парашэнку словы: «Я не ваш апанент, я ваш прысуд»[6]. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Пятро Парашэнка саступіў Уладзіміру Зяленскаму і заявіў аб тым што ён пакідае пасаду прэзідэнта краіны з наступнага месяца[7].
На парламенцкіх выбарах 2019 года ўзначаліў спіс партыі Еўрапейская Салідарнасць, такую назву атрымаў «Блок Пятра Парашэнкі» пасля перайменавання. Партыя атрымала 8% галасоў і чацвёртае месца, аказалася ў апазіцыі да прэзідэнцкай партыі "Слуга народа".
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніка «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».
23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За заслугі» II ст. (24 верасня 1999) — за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаванне прамысловасці Украіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы[8]
- Ордэн «За заслугі» III ст. (9 снежня 1998) — за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у развіццё ўкраінскай дзяржаўнасці[9]
- Заслужаны эканаміст Украіны (21 жніўня 1997) — за важкія здабыткі ў працы, высокае прафесійнае майстэрства і з нагоды шостай гадавіны незалежнасці Украіны[10]
- Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (1999) — за стварэнне навукова-прамысловага комплексу вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй (у складзе калектыву)[11]
- Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя П. Орліка
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны
- іспанскі ордэн «За грамадзянскія заслугі» ступені Вялікага Крыжа
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Пётр і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г. У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001)[12].
Зноскі
- ↑ Парашэнкі заявіў, што Яцанюк застанецца на пасады прэм'ера
- ↑ Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Ray M. Petro Poroshenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Указ Президента України № 210/2012 від 23 березня 2012 года «Про призначення П.Порошенка Міністром економічного розвитку і торгівлі України»
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ↑ Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ↑ Указ Президента України № 874/97 від 21 серпня 1997 года «Про відзначення нагородами України»
- ↑ Указ Президента України № 1513/99 від 1 грудня 1999 года «Про присудження Державних премій України в галузі науки і техніки 1999 года»
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=134873
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пётр Аляксеевіч Парашэнка
- Персанальная старонка
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Заслужаныя эканамісты Украіны
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
- Асобы
- Прэзідэнты Украіны
- Міністры эканомікі Украіны
- Міністры замежных спраў Украіны
- Сакратары СНБА Украіны
- Нарадзіліся ў Балградскім раёне
- Прадпрымальнікі Украіны
- Мільярдэры Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны (аб’яднанай)
- Члены «Нашай Украіны»
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Еўрамайдан
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
- Члены СНБА Украіны