Перайсці да зместу

Пячоры Магаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Пячоры Магаа
40°02′14″ пн. ш. 94°48′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магаа (кіт. трад. 莫高窟 «Пячора не для высокіх») — найбольшая пячора раннебудыйскага пячорнага храмавага комплексу Цяньфадун («Пячора тысячы Будаў)», узведзенага ў 353366 гады за 25 км ад аазісу Дуньхуан, правінцыя Ганьсу, Кітай. Цяньфадун, які часцей называюць Магаа па галоўнай пячоры, аб’ядноўвае 492 свяцілішчы, што ўпрыгожаны фрэскамі і скульптурамі, вырабленымі на працягу цэлага тысячагоддзя (IV—XIV стагоддзі).

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Магаа, разам з пячорай тысячы Будаў ў Безекліку  (укр.), — адзін з самых ранніх будыйскіх храмаў Кітая. Яго ўзнікненне на ўсходняй ускраіне пустыні Такла-Макан невыпадкова: тут праходзілі караваны з шоўкам, разам з якімі будыйскія вучэнні прасочваліся ў Кітай. У адрозненне ад пазнейшых пячорных храмаў, падобных Лунменю і Юньгану, ва ўбранні Магаа пераважае не скульптура, а фрэскавы жывапіс. Яе плошча ацэньваецца ў 42 000 квадратых метраў. Шматфігурныя фрызападобныя роспісы выкананы стракатымі клеявымі фарбамі па сухім грунце. Многія з іх запар пакрываюць сцяну пячоры, адрозніваючыся дынамізмам і жыццёвасцю.

На мяжы XX стагоддзя ў адной з пячор быў знойдзены велізарны склад рукапісаў (прыкладна 20 000 аб’ектаў). Меркавана, іх складалі тут у XI стагоддзі, калі манускрыпты сталі выцясняцца з ужытку друкаванымі кнігамі. Рукапісны фонд Магаа вельмі разнастайны па змесце і датыроўках — гэта  будыйскія, даоскія, нестарыянскія і маніхейскія рэлігійныя тэксты, трактаты па філасофіі, матэматыцы, медыцыне, астраноміі, гісторыі і геаграфіі, слоўнікі, запісы народных песень і класічнай кітайскай паэзіі, афіцыйныя дакументы. Сярод рукапісных помнікаў Магаа «Кніга варожбаў» — унікальны тэкст, напісаны цюркскім рунічным лістом не на камені, а на паперы. Спектр моў вывучаных манускрыптаў таксама вельмі разнастайны — гэта класічная і гутарковая (байхуа) кітайская мова, тыбецкі, санскрыт, палі, тангуцкая, хатанская, сагдыйская і тахарская мовы.

Вестка аб адкрыцці ўзбурыла навуковы свет Еўропы, і ў 1907 годзе самыя каштоўныя рукапісы разам з самай старажытнай у свеце друкаванай кнігай «Алмазная сутра» (каля 868), былі вывезены Аўрэлем Стэйнам у Брытанскі музей. Следам за Стэйнам храмавы комплекс наведалі прадстаўнічыя навуковыя экспедыцыі з Францыі (Поль Пеліа  (руск.)) і Расіі (Сяргей Ольдэнбург), якія таксама вярнуліся ў Еўропу не з пустымі рукамі. Астатняя частка рукапісаў была перададзена ў Пекінскую бібліятэку.

Фрэскавы жывапіс Магаа складае тысячагадовы пласт выяўленчага мастацтва Кітая. Па стылістыцы малюнкаў яго падзяляюць на чатыры перыяды:

Вялікая частка фрэсак прысвечана Будзе, яго казанням і джатакам, а таксама Бадхісатвам, Апсарам (феям), манахам, набожным вернікам. Як мяркуецца, у старажытнасці гэтыя выявы служылі для навочнага прадстаўлення канонаў будызму непісьменным людзям. Многія роспісы прайграваюць сапраўдныя падзеі з гісторыі распаўсюджвання будызму.

Амаль ва ўсіх 492 пячорах маюцца выявы выдатных апсар (Фейцянь飞天). Яны спяваюць, прыгожа танчаць, граюць на лютні кіба і іншых музычных інструментах, раскідваюць кветкі, суправаджаючы Буду, што чытае пропаведзь. У іх няма крылаў і толькі доўгія рознакаляровыя стужкі дапамагаюць феям парыць у паветры.

Іншыя роспісы прысвечаны падзеям з паўсядзённага жыцця: урачысты выезд імператара, замежныя паслы на Балі, сустрэчу кітайскіх і заходніх купцоў, турніры воінаў, выступленні музыкантаў, вясельну цырымонію, сцэны палявання, рыбнай лоўлі, сельскагаспадарчых работ. Фрэскі малююць людзей розных нацыянальнасцяў і сацыяльных слаёў, іх звычаі і вопратку.

Зноскі