Пятрас Аляксандравічус
Пятрас Аляксандравічус | |
---|---|
Petras Aleksandravičius | |
Дата нараджэння | 8 (21) кастрычніка 1906 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 снежня 1997[1] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, кінематаграфіст |
Вучоба |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пятрас Повіла Аляксандравічус (літ.: Petras Aleksandravičius; 21 кастрычніка 1906, в. Вартай , Літва) — літоўскі скульптар, прафесар. Народны мастак Літвы (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 (21 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Вартай (цяпер Прыенайскі раён Літвы). Вучыўся ў 1928—1933 гадах Каўнаскай мастацкай школе; яго настаўнікамі былі Юозас Зікарас, Каятонас Склерус, Юозас Мікенас. Адначасова вывучаў літаратуру ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.
У 1941—1944 гадах выкладаў у Вільнюскай мастацкай акадэміі, у 1945—1951 гадах у Вільнюскім мастацкім інстытуце (у 1951 годзе ператвораным у Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР), з 1951 года ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР; з 1946 года прафесар, у 1955—1977 гадах загадчык кафедрай рысунку.
З 1935 года ўдзельнічаў у выстаўках. Першая персанальная выстаўка адбылася ў Вільнюсе ў 1976 годзе.
Памёр 25 снежня 1997 года ў Вільнюсе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар партрэтаў Ю. Жамайце (Дзяржаўная прэмія СССР 1951), Э. Межалайціса (1963), рэжысёра Ю. Мільцініса (1972); дэкаратыўных кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А. Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.
Зноскі
- ↑ а б в Visuotinė lietuvių enciklopedija — MELC. Праверана 25 лістапада 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александравічус Пятрас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятрас Аляксандравічус
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Марыямпальскім павеце (Сувалкаўская губерня)
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Літвы
- Скульптары XX стагоддзя
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Народныя мастакі Літоўскай ССР
- Выкладчыкі Вільнюскай мастацкай акадэміі
- Нарадзіліся ў Прыенайскім раёне