Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Прыватныя апалчэнні (англ.: Private militias, араб. الميليشيات الخاصة) — групоўкі, якія ў Іракскім канфлікце змагаюцца на баку ўрада або дзейнічаюць ад яго імя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Многія з так званых «прыватных апалчэнняў» з’явіліся яшчэ да звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў адной з найбуйнейшых груповак, дружалюбных уладам, стала Арганізацыя Бадра (ваеннае крыло ВІСІ). У той перыяд у многіх палітычных партый і арганізацый Ірака былі свае ваенізаваныя фармаванні.
Узмацненне прыватных апалчэнняў адбылося ў 2014 годзе на фоне паражэнняў урадавай арміі ад ІДІЛ. Аяталай Алі Сістані, правадыром іракскіх шыітаў, была выдадзена фетва аль-Джыхада аль-Каф’і, у якой ён заклікаў іракцаў змагацца з баевікамі. Рэлігійны лідар узваў жыхароў краіны да джыхаду і «хашад шаабі» (народнай мабілізацыі). Як следства гэтага ўзнікла кааліцыя апалчэнняў «Сілы народнай мабілізацыі». Яе аснову склалі шыіцкія групоўкі[1][2].
Дадзеныя арганізацыі, з прычыны няздольнасці Узброеных Сіл Ірака самастойна справіцца з пагрозай радыкалаў, атрымалі значную ступень падтрымкі як шыіцкай большасці, так і нават многіх прадстаўнікоў суніцкай меншасці[3][4].
Забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Актыўным спонсарам прыватных апалчэнняў з’яўляецца Іран[5]. Яны таксама карыстаюцца шырокай падтрымкай іракскіх уладаў. Часам урад забяспечваў групоўкі амерыканскай зброяй[6].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Са слоў былога амерканскага пасла ў Іраку Залмая Халілзада, існаванне прыватных апалчэнняў стала «пастаяннай праблемай»[7]. Так, напрыклад, Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтва[8]. 5 кастрычніка 2006 года прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі папрасіў партыі расфармаваць апалчэнні[9], паколькі яны з’яўляюцца адной з прычын гвалту ў краіне[10].
На думку сенатара Дэніса Фальконе, міжканфесійны канфлікт у 2000-х гадах падсілкоўваўся менавіта прыватнымі апалчэннямі[11]. Каардынатар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Брэт МакГерк адзначыў, што дзейнасць падобных фарміраванняў супярэчыць Канстытуцыі Ірака[12][13].
Брытанская газета The Economist назвала прыватныя апалчэнні «шыіцкім адлюстраваннем суніцкіх джыхадыстаў Ісламскай дзяржавы (ІД)»[14].
Пералік
[правіць | правіць зыходнік]- Армія Махдзі
- Асаіб Ахль аль-Хак
- Катаіб Хезбала
- Харакат Ан-Нуджаба
- Ліва Алі Аль-Акбар
- Катаіб Саід аш-Шухада
- Арганізацыя Бадра
- Сарая аль-Джыхад
- Сарая Ашура
- Сарая Аль-Харасані
- Сарая Ансар аль-Акіда
- Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі
- Харакат аль-Абдал
- Брыгада Імама Алі
- Джэйш аль-Муамаль
- Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса
- Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
- Іракскія паўстанцы
- Спецыяльныя групы (Ірак)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ According to another source "Hashed al-Sha'abi" is the name for "the coalition of militias which are now doing most of the fighting against Isil outside Kurdish areas" (source: "The Americans Cannot Save Ramadi, Says Leader of Iraq's Most Powerful Shia Militia". Daily Telegraph. 1 June 2015. Архівавана з арыгінала 13 ліпеня 2015. Праверана 8 July 2015.)
- ↑ Pelham, Nicolas (June 4, 2015). "ISIS & the Shia Revival in Iraq". New York Review of Books.
- ↑ Iraqi Sunnis join Shiite Militias
- ↑ Anbar tribes form first Sunni militia to fight ISIS
- ↑ Kuwaiti MP Dr. Walid Al-Tabtabai: I Don't Think It Is True that the Iranian Nuclear Project Is for Energy Purposes Архівавана 2 кастрычніка 2006.
- ↑ Iran-Backed Militias Are Getting U.S. Weapons(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ Khalilzad: Crackdown under review CNN 11 July 2006
- ↑ Президент и премьер Ирака поддержали шиитских боевиков. Lenta.Ru от 06.08.2005 г.
- ↑ Iraq political groups warned on militias AP via Yahoo! News 5 October 2006 (Link dead as of 15 January 2007)
- ↑ Rice Urges Greater Effort to Stem Violence in Surprise Baghdad Visit Voice of America 5 October 2006
- ↑ Senator Kennedy on "Mission Accomplished" and Supplemental Funding Архівавана 2 студзеня 2008. TedKennedy.com
- ↑ [1]
- ↑ Ask the White House 10 April 2006
- ↑ "America, Israel and Iran: The ire over Iran". The Economist. 28 Mar 2015. Праверана 3 April 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- IRAQ - PRIVATE MILITIAS MAY KEEP A ROLE| 25-MAY-04| NEW YORK TIMES| Despite pledges by the U.S. military to disband private militias in Iraq, American officials now seem to be resigned to working with them
- THE U.S. FAILURE TO DISARM IRAQ'S MILITIAS Архівавана 10 кастрычніка 2007.| New Republic| 11 July 2005
- As Violence Escalates, President Bush Assures Iraq of U.S. Support: Controlling the militias Архівавана 19 студзеня 2014. Streaming video from Online Newshour with Jim Lehrer 16 October 2006
- [2]
- Badr Corps (архіў ад 15 кастрычніка 2006 года)