Прамысловасць
Прамысло́васць — сукупнасць прадпрыемстваў (заводаў, фабрыкаў, рудняў , шахтаў, электрастанцый), што вырабляюць прылады працы як для самой прамысловасці, гэтак і для іншых галін народнай гаспадаркі, а таксама здабываюць сыравіну, матэрыялы, паліва, вырабляюць энергію, займаюцца нарыхтоўкай лесу і наступнай апрацоўкай прадуктаў, атрыманых у прамысловасці ці вырабленых у сельскай гаспадарцы, вытворчасцю спажывецкіх тавараў. Прамысловасць — найважная галіна народнай гаспадаркі, што робіць вырашальнае ўздзеянне на ўзровень развіцця прадукцыйных сіл грамадства.
Прамысловасць складаецца з двух вялікіх груп галін — здабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Да здабыўной прамысловасці належаць прадпрыемствы па здабычы горна-хімічнай сыравіны, руды, чорных і каляровых металаў і неруднай сыравіны для металургіі, неметалічных руд, нафты, газу, вугалю, торфу, сланцаў, солі, нярудных будаўнічых матэрыялаў, лёгкіх прыродных запаўняльнікаў і вапняку, а таксама гідраэлектрастанцыі, вадаправоды, прадпрыемствы лесаэксплуатацыі, па лоўлі рыбы і здабычы морапрадуктаў.
Да апрацоўчай прамысловасці належаць прадпрыемствы па вытворчасці чорных і каляровых металаў, пракату, хімічных і нафтахімічных прадуктаў, машын і абсталявання, прадуктаў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, цэменту і інш. будаўнічых матэрыялаў, прадуктаў лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама прадпрыемствы па рамонту прамысловых вырабаў (напр., паравозарамонтная, лакаматыварамонтная) і цеплаэлектрастанцыі.
Асноўная крыніца прыбытку групы або кампаніі з’яўляецца паказчыкам, які дае магчымасць класіфікаваць, у якой галіне працуе прадпрыемства[1]. Калі ў вялікай карпаратыўнай групы ёсць некалькі крыніц атрымання прыбытку, лічыцца, што яна працуе ў розных галінах. Вытворчая прамысловасць стала галоўным сектарам вытворчасці і месцам сканцэнтравання рабочай сілы ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі падчас індустрыяльнай рэвалюцыі, парушыўшы папярэднюю меркантыльную і феадальную эканоміку. Гэта адбылося дзякуючы шматлікім наступным хуткім дасягненням у развіцці тэхналогій, як то выкарыстанне энергіі пары і вытворчасць сталі і вугалю.
Пасля індустрыяльнай рэвалюцыі, магчыма, траціна эканамічнай прадукцыі стала з’яўляцца вынікам працы прамысловай вытворчасці. Шматлікія развітыя і развіваныя краіны, а таксама паўразвітыя краіны, як то Індыя, Кітай, значна залежаць ад гэтай галіны эканомікі.
Зноскі
- ↑ «Definition of Industry». Investopedia.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- B2B.BY — Желтые страницы Беларуси. Предприятия, организации: товары и услуги, адреса и номера телефонов. Телефонный справочник. (руск.)
- Вся промышленность. Портал предложений промышленности стран СНГ. (англ.) (руск.)
- Делопром.ру — промышленный портал. (руск.)
- Всё для промышленности. — Станки, оборудование, инструмент. (руск.)
- Индустрия. Технологии. Инженерия. Промышленный портал. (англ.) (руск.)
- Станки и оборудование. (руск.)
- http://www.bridge2b.ru Архівавана 17 лютага 2020.
- Светлагорскі ЦКК адкрыты для інвестараў. Архівавана 27 чэрвеня 2018.
- Светлагорская хімія дарасла да прыватнай. Архівавана 30 мая 2020.
- Прамысловыя арганізацыі Беларусі. Спіс прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі(недаступная спасылка)
- Галоўная старонка Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (бел.) (руск.) (англ.) (кіт.).
- Індустрыя. Encyclopædia Britannica (англ.).
- Прамысловая рэвалюцыя ў Англіі. Падручнік Сусветнай гісторыі.