Правы чалавека ў Казахстане
Правы чалавека ў Казахстане замацаваны Канстытуцыяй, галоўным чынам — у раздзеле II «чалавек і грамадзянін». Рэспубліка Казахстан з’яўляецца членам ААН, АБСЕ і СНД.
У 1995—2022 годзе дзейнічаў Канстытуцыйны савет, які змяніў Канстытуцыйны суд пасля прыняцця канстытуцыі 1995 года. У 2022 годзе ў канстытуцыі Казахстана Канстытуцыйны савет быў заменены на Канстытуцыйны суд з правам звароту кожнага, хто палічыць, што нарматыўныя прававыя акты непасрэдна закранаюць іх канстытуцыйныя правы[1]. Раней права прыватных асоб звяртацца ў Канстытуцыйны савет не было прадугледжана[2], у адрозненне ад Канстытуцыйнага суда, які існаваў да 1995 года[3]. З 2002 года[4] існуе пасада Упаўнаважанага па правах чалавека. З 1997 года пры прэзідэнце існуе камісія па правах чалавека[5].
Тым не менш сітуацыя з правамі чалавека ў Рэспубліцы Казахстан была праблемнай вобласцю для многіх урадавых і няўрадавых назіральнікаў. Паводле справаздач арганізацыі «Freedom House» краіна мае рэйтынг 6 па палітычных правах і 5 па грамадзянскіх свабодах (па шкале 1-7, дзе 1 з’яўляецца самым высокім паказчыкам), такім чынам грамадства Казахстана прызнана «несвабодным». На сайце пасольства ЗША пра Казахстан адзначана, што ў 2004—2005 гадах «урад працягваў здзяйсняць шматлікія і грубыя парушэнні» па правах чалавека[6].
Палітычная структура Казахстана мае асаблівасць засяроджвання ўлады ў руках прэзідэнта. Паводле справаздач назіральнікаў, выбары, якія праходзілі, былі далёкія ад міжнародных стандартаў[7][8]. Заканадаўчая і судовая ўлада, а таксама рэгіянальныя і мясцовыя ўлады не з’яўляюцца незалежнымі ад выканаўчай улады, а таксама змены або папраўкі да Канстытуцыі праходзяць толькі са згоды прэзідэнта.
Удзел у міжнароднай сістэме абароны правоў чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя міжнародныя дакументы (ААН і СНД)[9][10] | Удзел Казахстана |
---|---|
Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі | Далучэнне ў 1998 годзе, Заява аб дапушчэнні індывідуальных скаргаў зроблена ў 2008 годзе |
Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах | Ратыфікацыя ў 2006 годзе |
Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах | Ратыфікацыя ў 2009 годзе |
Другі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах | Ратыфікацыя ў 2021 годзе |
Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах | Ратыфікацыя ў 2006 годзе |
Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын | Далучэнне ў 1998 годзе |
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын | Ратыфікацыя ў 2001 г. |
Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання | Далучэнне ў 1998 годзе, Заява аб дапушчэнні індывідуальных скаргаў зроблена ў 2008 годзе |
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання | Ратыфікацыя ў 2008 годзе |
Канвенцыя аб правах дзіцяці | Ратыфікацыя ў 1994 годзе |
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці, які тычыцца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах | Ратыфікацыя ў 2003 годзе |
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці, які тычыцца гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі | Ратыфікацыя ў 2001 годзе |
Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных-мігрантаў і членаў іх сем’яў | Не падпісаная. |
Канвенцыя аб правах інвалідаў | Ратыфікавана ў 2015 годзе |
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах інвалідаў | Падпісаны ў 2008 годзе |
Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў | Далучэнне ў 2009 годзе |
Канвенцыя СНД аб правах і асноўных свабодах чалавека | Не падпісаная. |
Канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод | Ратыфікавана ў 2007 годзе[11] |
Канвенцыя аб забеспячэнні правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў | Падпісаны. |
Крытыка становішча з правамі чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Спецдакладчык ААН Майна Кіаі рэкамендаваў ураду перагледзець закон аб правядзенні мірных сходаў і шэсцяў. З ягоных слоў, «у Казахстане ўсё так перавярнулася, што трэба выпрошваць гэтае права ва ўладаў». Таксама ён параўнаў Казахстан з Руандай, дзе кіраўнік Рэспублікі атрымлівае 95 % галасоў[12].
На думку казахстанскай апазіцыі, забойствы апазіцыйных палітыкаў Алтынбека Сарсенбаева і Заманбека Нуркадзілава былі выкананыя «эскадронам смерці» з былых супрацоўнікаў спецслужбаў[13]. У ліку асуджаных па справе аб забойстве Сарсенбайлы апынуліся афіцэры спецпадраздзялення «Арыстан» КНБ РК[14].
Аляксандр Бажэнка, грамадзянскі актывіст, сведка на працэсе па справе аб беспарадках у Жанаазене, які адмовіўся на судзе ад сваіх паказанняў, заявіўшы пра катаванні падчас следства, быў забіты 11 кастрычніка 2012 года[15]. Афіцыйная колькасць загінуўшых у Жанаазене склала 15 чалавек[16][17].
На думку Даніяра Наўрыза ў інфармацыйных адносінах фактычна накладзеная забарона на тэму атэізму[18]. Таксама за распальванне міжрэлігійнай варожасці быў арыштаваны Аляксандр Харламаў. Яго абвінавачваюць у тым, што ён у сваіх публікацыях аб хрысціянстве і аб розных рэлігійных плынях займаўся прапагандай атэізму, чым абразіў пачуцці вернікаў[19][20][21].
Зноскі
- ↑ Президент подписал закон «О Конституционном Суде РК». Что это даст казахстанцам? . informburo.kz (5 лістапада 2022). Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ «О Конституционном Совете Республики Казахстан» Архівавана 21 лістапада 2010. — см. ст. 20
- ↑ Приложение А. Конституционный контроль в странах СНГ и Балтии Архівавана 26 лістапада 2010. // Конституционный Суд России. — Справочник / Составители: М. С. Балутенко, Г. В. Белонучкин, К. А. Катанян. Под общей редакцией К. А. Катаняна — Издание второе. — М.: Информационно-экспертная группа «Панорама», 1997—384 с. — ISBN 5-85895-028-0
- ↑ История становления . Праверана 20 снежня 2010.
- ↑ Указ Президента Республики Казахстан от 22 апреля 1997 г. № 3470 «О Комиссии по правам человека при Президенте Республики Казахстан» . Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ http://www.usembassy.kz/documents/support-hrr-kaz-en.html Архівавана 28 верасня 2007. Retrieved 30 Nov 2006.
- ↑ US State Department 2004 Country Report on Human Rights: Kazakhstan Архівавана 13 студзеня 2012. (англ.)
- ↑ Country Reports on Human Rights Practices for 2011 Kazakhstan Архівавана 7 жніўня 2013. (англ.)
- ↑ Статус договоров о правах человека в базе данных ООН Архівавана 5 жніўня 2019. (англ.)
- ↑ Данные о ратификации правозащитных договоров СНГ Архівавана 31 сакавіка 2010. См. также Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2011. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ Казахстан ратифицировал Конвенцию о стандартах демократических выборов в странах СНГ — Gazeta.kz(недаступная спасылка)
- ↑ Спецдокладчик ООН сравнил Казахстан с Руандой . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015.
- ↑ http://lenta.ru/news/2006/02/14/sersanbaev/ Архівавана 19 красавіка 2012. Оппозиция обнаружила в Казахстане «эскадрон смерти»
- ↑ Убийство Алтынбека Сарсенбаева: десять лет споров . rus.azattyq.org (11 лютага 2016). Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ В Казахстане, Европе и США прошли акции памяти убитого Александра Боженко (фото) — Новости / КТК . Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014.
- ↑ Жертвами беспорядков в Казахстане стали 15 человек . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016.
- ↑ Установлены личности всех 14 погибших во время массовых беспорядков в Жанаозене . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Данияр Наурыз: «В информационном отношении фактически наложен запрет на тему атеизма» / Видео / Интернет-газета. Казахстан(недаступная спасылка). Праверана 11 лютага 2013.
- ↑ Социалистическое движение Казахстана » Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма! . Праверана 7 красавіка 2013.
- ↑ Правозащитник обвиняется в пропаганде атеизма, говорит адвокат . Праверана 7 красавіка 2013.
- ↑ Казахстан: правозащитник Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма - Портал-Credo.Ru . Праверана 7 красавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Упаўнаважаны па правах чалавека ў РКАрхівавана 22 ліпеня 2011.
- Правы чалавека на сайце Мінюста РК
- Канстытуцыйны савет РКАрхівавана 21 лістапада 2010.
- Даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі Майны Кіаі. Савет па правах чалавека ад 16 чэрвеня 2015 годаАрхівавана 19 ліпеня 2018.
- Правы чалавека ў Казахстане на партале УВКПЧ ААНАрхівавана 18 лютага 2011. (англ.)
- Дакумент БДІПЧ АБСЕАрхівавана 2 сакавіка 2011. (каз.) (руск.) (англ.) і СНДАрхівавана 24 сакавіка 2012. аб выбарах у Казахстане
- Даклады ўрада ЗША па КазахстануАрхівавана 18 мая 2020.
- Казахстанскае Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванню законнасціАрхівавана 1 мая 2020.
- Казахстан на партале «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі»
- Раздзел аб Казахстане дакладу-2011 «Міжнароднай амністыі»Архівавана 27 кастрычніка 2014. (англ.)
- Казахстан на партале «Х’юман Райц Вотч»Архівавана 10 красавіка 2015.
- Раздзел пра Казахстан-2010 «Freedom House»Архівавана 23 снежня 2011. (англ.)
- Камітэт па маніторынгу крымінальнай рэформы і правах чалавека
- Казахстанскі форум «Абарона правоў чалавека»