Перайсці да зместу

Праведная Лізавета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праведная Лізавета
Дата нараджэння I стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе
Муж Захарый
Дзеці Ян Хрысціцель і John the Baptist in Islam[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Джота. «Сустрэча Марыі з Лізаветай». Фрэска. Капэла Скравеньі, Падуя. Першае дзесяцігоддзе XIV стагоддзя

Праведная Лізаве́та, або Елісаве́та[1][2], у рымска-каталіцкай традыцыі Альжбе́та (іўр.: אלישבע — літар. «Бога майго клятва», «тая, што шануе Бога», грэч. Ελισβετ) — маці Іаана Хрысціцеля, жонка святара Захарыі. Паводле апостала Лукі, стрыечная сястра дзевы Марыі, якая, як і яна, паходзіла з роду цара Давіда. Яе маці звалі Ісмерыя (варыянт — Собі[3] (грэч. Σόβη), ці Совія[4]), яна жыла ў Віфлееме і была старэйшай сястрой Святой Ганны[5].

Традыцыйна малюецца пажылой жанчынай, таму што цудоўным чынам зачала Іаана Хрысціцелі ў старасці.

Асноўны эпізод евангельскай гісторыі гэтай гераіні — Сустрэча Марыі з Лізаветай: Марыя прыходзіць наведаць сваю цяжарную кузіну, і Лізавета першая распавядае ёй пра будучы лёс (Лк. 1:39-56).

Падчас забойства немаўлят хавалася ў пустыні, дзе скала цудоўным чынам схавала іх ад праследавання царскіх воінаў. Яе муж Захарыя адмовіўся адказваць, дзе яны, і быў забіты прама ў храме. Праведная Лізавета з сынам працягвала жыць у пустыні і там памерла. Грэчаскія сінаксарыі паведамляюць, што Лізавета памерла праз 40 дзён пасля ўцёкаў у пустыню, а Іаана карміў анёл да часу яго выхаду на пропаведзь; у копцкіх сінаксарыях паведамляецца, што Лізавета бегла ў Сінайскую пустыню і памерла там праз 7 гадоў[5].

Памяць праведнай Лізаветы адзначаецца:

Найбольш значныя цэрквы

[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама Катэгорыя:Храмы Праведнай Лізаветы

Зноскі

  1. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  2. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
  3. Так яе называе Нікіфар Каліст са спасылкай на Іпаліта Рымскага.
  4. Часам сустракаецца памылковы варыянт Сафія — грэчаскае імя, якое было немагчымым для яўрэйскай жанчыны.
  5. а б Елисавета // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XVIII. — С. 383—386. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-032-5.