Полімерызацыя
Полімерызацыя — метад сінтэзу высокамалекулярных злучэнняў, пры якім малекула палімера (макрамалекула) утвараецца шляхам паслядоўнага далучэння малекул нізкамалекулярных рэчываў (манамераў) да актыўнага цэнтра на канцы растучага ланцуга. Колькасць звёнаў у ланцугу макрамалекулы мае назву ступені полімерызацыі.
Па колькасці манамераў, удзельнічаючых у працэсе полімерызацыі — гомаполімерызацыя (адзін манамер) і суполімерызацыя (два і больш манамераў). Полімерызацыя адбываецца за кошт разрыву кратных сувязей (C=C, C=O, C=N і г.д.) або сувязей цыклаў у зыходных манамерах. У залежнасці ад прыроды актыўных цэнтраў полімерызацыя падзяляецца на радыкальную і іонную.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Полімерызацыя была адзначана ў сярэдзіне IX стагоддзя, практычна адначасова з вылучэннем першых здольных да яе рэчываў (вінілхларыду, стыролу, ізапрэну). Хімічная сутнасць полімерызацыі была ўсвядомлена ў 20-х — 30-х гадах XX стагоддзя дзякуючы працам Г. Штаўдынгера, С. В. Лебедзева, К. Цыглера, Г. Марка і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 190. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Полимеризация // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Полимеризация // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — Т. Т. 20: Пневмопексия — Преднизолон.. — 560 с. — 150 800 экз.
- Химия и физика полимеров. Лабораторный практикум: учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-48 01 02 «Химическая технология органических веществ, материалов и изделий» / Н. Р. Прокопчук [и др.]. — Мн.: БГТУ, 2021. — 126 с. — 130 экз. — ISBN 978-985-530-890-5. (руск.)
- Сутягин В. М., Бондалетова Л. И. Химия и физика полимеров: Учебное пособие. — Томск: Изд-во ТПУ, 2003. — 208 с. — 150 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Полимеризация (руск.) // Інфармацыйна-аналітычны партал MPlast.by — Полимеры для Всех!
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Полімерызацыя