Паўднёвая федэральная акруга
Выгляд
Паўднёвая федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Пры ўтварэнні ўказам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 года акруга атрымала назву Паўночна-Каўказскай. Але ўжо 21 чэрвеня 2000 года, указам № 1149, перайменавана ў Паўднёвую. 28 ліпеня 2016 года ў склад акругі ўвайшлі рэгіёны былой Крымскай федэральнай акругі[1].
Склад акругі
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвая федэральная акруга ўключае 9 рэспублік, 3 вобласці, 2 краі і 1 горад федэральнага значэння. Яго плошча — 447 тыс. 821 кв. км. (2,61 % тэрыторыі Расіі)
№ | Сцяг | Суб’ект Федэрацыі | Плошча (км²) | Насельніцтва (чал.) | Адміністрацыйны цэнтр | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Адыгея | 7792 | 444 403[2] | Майкоп | ||
2 | Астраханская вобласць | 44 100 | 1 005 276 | Астрахань | ||
3 | Валгаградская вобласць | 112 877 | 2 635 640 | Валгаград | ||
4 | Калмыкія | 74 731 | 284 140 | Эліста | ||
5 | Краснадарскі край | 75 500 | 5 500 000 | Краснадар | ||
6 | Рэспубліка Крым[1] | 26 081 | 1 893 245 | Сімферопаль | ||
7 | Растоўская вобласць | 100 800 | 4 303 500 | Растоў-на-Доне | ||
8 | Севастопаль[1] | 1 080 | 380 725 | Севастопаль |
Зноскі
- ↑ а б в Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ Предварительная оценка населения Адыгеи(недаступная спасылка)