Папская міжнародная акадэмія марыязнаўства
Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага | |
---|---|
Год заснавання | 1959 |
Размяшчэнне | Рым, Італія |
Вэб-сайт | pami.info |
Папская міжнародная акадэмія марыязнаўства (лац.: Pontificia Academia Mariana Internationalis) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, якой даручана прасоўваць марыязнаўства.
Акадэмія з'яўляецца адной з Папскіх акадэмій у Ватыкане ў Рыме. Яна таксама мае задачу каардынаваць іншыя марыйныя акадэміі і таварыствы, якія існуюць па ўсім свеце, і праяўляць пільнасць супраць любых марыйных празмернасцяў або мінімалізму. З гэтай мэтай Папа Рымскі распарадзіўся, каб у акадэміі была рада, якая разглядае арганізацыю кангрэсаў і каардынуе марыялагічныя таварыствы і тых, хто прасоўвае або выкладае марыялогію.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія была створана ў ліпені 1946 года ордэнам францысканцаў з канкрэтнай задачай арганізацыі навуковых дыскусій і канферэнцый па марыялогіі, а таксама кантролю за бібліятэкай марыялагічных прац. Таксама акадэміі былі даручаны даследаванні, звязаныя з дагматам аб бязгрэшным зачацці, стагоддзе абвяшчэння якога ўрачыста адзначалася ў 1954 годзе.
Першым прэзідэнтам акадэміі быў францысканец Карла Баліч, які кіраваў кафедрай марыялагічных даследаванняў у Антаніянскай акадэміі.
8 снежня 1959 года папа Ян XXIII у сваёй энцыкліцы "Motu proprio Maiora in dies" прысвоіў акадэміі званне "Папская" і заснаваў у яе структуры Пастаянны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных кангрэсаў па марыялогіі. Пасля гэты Пастаянны камітэт са Статутам, зацверджаным Папам Янам Паўлам ІІ быў рэарганізаваны ў Раду акадэміі.
4 снежня 2012 года рэскрыптам «Rescritto ex Audientia SS.mi» Папа Бенедыкт XVI далучыў да акадэміі марыялогіі Папскую акадэмію Беззаганнага Зачацця.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папская міжнародная акадэмія марыязнаўства