Перайсці да зместу

Палітыка Туніса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выканаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]
Беджы Каід Эс-Себсі ў прэзідэнцкім палацы

Туніс — прэзідэнцкая рэспубліка. Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Прэм’ер-міністр і кабінет міністраў прызначаюцца прэзідэнтам. У 2011 годзе, аднак, прэзідэнт і прэм’ер-міністр былі абраны Устаноўчым сходам. У снежні 2014 года на выбарах перамог Беджы Каід Эс-Себсі. Пасля адстаўкі прэзідэнта Зімбабве Роберта Мугабэ ён апынуўся самым старым дзеючым прэзідэнтам свету.

Заканадаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]

Асамблея народных прадстаўнікоў — аднапалатны парламент, у якім налічваецца 217 месцаў. Дэпутаты абіраюцца на 5 гадоў. Парламент размяшчаецца ў палацы Бардо (у суседнім корпусе размешчаны музей Бардо), які знаходзіцца ў горадзе Бардо каля сталіцы. 26 кастрычніка 2014 года адбыліся першыя пасля падзення рэжыму прэзідэнта Бэн Алі і прыняцця новай канстытуцыі выбары ў Асамблею народных прадстаўнікоў[1]. Большасць месцаў (83) атрымала галоўная свецкая партыя «Нідаа Туніс», а найбуйнейшая ісламісцкая партыя «Ан-Нахда» — 68 месцаў.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Туніс складаецца з 24 вілаетаў на чале з губернатарамі, падзеленых у сваю чаргу на 260 акруг (дэлегацый). Губернатары вілаетаў прызначаюцца прэзідэнтам рэспублікі.

Зноскі