Палац Браніцкіх
Славутасць | |
Палац Браніцкіх у Беластоку | |
---|---|
польск.: Pałac Branickich w Białymstoku | |
| |
53°07′50,1″ пн. ш. 23°09′53,94″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Беласток |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Тыльман ван Гамерэн |
Сайт | ogrodbranickich.bialystok.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Браніцкіх — рэзідэнцыя кароннага гетмана Клеменція Браніцкага ў Беластоку (1689—1771), якая будавалася ў стылі барока ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як «падляшскі Версаль»[1]. Па раскошнаму ўбранню і вытанчанасці аздаблення не саступаў каралеўскаму палацу ў Вілянуве.
У пейзажным парку захаваліся павільён для гасцей, арсенал, аранжарэя і іншыя будынкі. Дзякуючы намаганням Яна Клеменса Браніцкага Беластоку ў 1749 годзе каралём Аўгустам Саксонскім было нададзена Магдэбургскае права.
У 1802 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, спадкаемцы прадалі рэзідэнцыю каралю Прусіі. Пасля Тыльзіцкага міру 1807 года палац перайшоў у рукі расійскага імператара Аляксандра I. Пасля гэтага дрэвы і кусты з палацу былі вывезены ў царскія рэзідэнцыі, а больш за дваццаць скульптураў з саду — у Санкт-Пецярбург. У 1826 годзе былі дэмантаваны скульптуры, якія ўпрыгожвалі атык, ліквідаваны арнаменты фасада ў стылі ракако, а таксама скінутыя з даху барочныя шлемы.
Пад час Першай сусветнай вайны палац амаль не пацярпеў, а пад час Другой сусветнай вайны на 70 працэнтаў быў знішчаны.
У 1946—1960 гадах вялася перабудова палаца ў тым выглядзе, які ён меў у XVIII стагоддзі.
Цяпер у палацы знаходзіцца рэктарат Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта. У вялікай актавай зале дзякуючы яго выдатнай акустыцы ладзяцца рэгулярныя конкурсныя слуханні хораў у рамках міжнародных фестывляў царкоўнай музыкі.
Зноскі
- ↑ Визначні місця в місті Білосток // Палац Браницьких(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беластоцкі палац