Перайсці да зместу

Ніёле Амбразайціце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніёле Амбразайціце
2008
2008
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 лютага 1939(1939-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 2016(2016-11-27) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Літвы ЛітваСцяг СССР СССРСцяг Літвы Літва
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі палітык, оперная спявачка, выкладчыца ўніверсітэта
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты фартэпіяна і вакал
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Народны артыст СССР— 1977

Ніёле Амбразайці́це (літ.: Nijolė Ambrazaitytė; 21 лютага 1939 — 27 лістапада 2016) — савецкая літоўская оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1977).

Нарадзілася 21 лютага 1939 года ў вёсцы Буракай Калварыйскага павета (ці Алітускага павета) Літвы, цяпер — тэрыторыя Калварыйскага самакіравання, Марыямпальскага павета (паводле іншых крыніц — Лаздзійскага раёна Алітускага павета[1]).

У час Другой сусветнай вайны бацькі Ніёле пераехалі ў Германію, а затым — у Канаду. Выхоўвалася бабуляй і дзядулем у вёсцы у Літоўскай ССР. 22 мая 1948 года, да заканчэння пачатковай школы, разам з бабуляй, дзядулем і сям’ёй сястры маці была выслана ў Краснаярскі край РСФСР. Месцам высылкі стала Ігарка, дзе яна жыла да 1956 года. Вярнулася ў Літоўскую ССР толькі ў 1956 годзе.

У 1966 годзе скончыла Вільнюскую кансерваторыю па класе спеву ў Э. Мажрымайце-Дзірсене  (літ.). З 1966 года — салістка Літоўскага тэатра оперы і балета ў Вільнюсе. Выбіралася дэпутатам Сейма Літоўскай Рэспублікі некалькіх скліканняў.

Спявачка высокай вакальнай і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Мірта («Піленай» В. Кловы).

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі