Нейраінжынерыя
- Не варта блытаць з Нейракібернетыкай.
Нейраінжынерыя — гэта навуковая дысцыпліна, якая ўваходзіць у склад біямедыцынскай інжынерыі, што выкарыстоўвае розныя інжынерныя метады для вывучэння, аднаўлення, замены ці ўмацавання нервовай сістэмы. Нейраінжынерыя вырашае розныя ўнікальныя задачы для рашэння праблем сумяшчэння жывых нейронавых структур і нежывых канструкцый.
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адна з дысцыплін інжынерыі заснаваная на такіх навуковых адгалінаваннях як нейрафізіялогія, клінічная неўралогія, электратэхніка. І складаецца з элементаў такіх навуковых дысцыплін як робататэхніка, кібернетыка, камп'ютарная інжынерыя, матэрыялазнаўства і нанатэхналогіі.
Мэты даследаванняў накіраваны на аднаўленне і павелічэнне функцый чалавека праз прамое ўзаемадзеянне нервовай сістэмы з рознымі электроннымі і механічнымі прыладамі.
Шматлікія сучасныя даследаванні арыетаваны на разуменне кадавання і апрацоўкі інфармацыі ў сэнсарных і маторных сістэмах, колькаснай апрацоўцы інфармацыі, як яна змяняецца ў паталагічных станах і як гэтым можна кіраваць праз узаемадзеянне са знешнімі штучнымі прыладамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Як самастойная навуковая дысцыпліна нейраінжынерыя існуе параўнальна нядаўна, наяўная інфармацыя і даследаванні носяць абмежаваны характар. Хоць сітуацыя хутка змяняецца. Першыя часопісы спецыялізаваныя на гэтым кірунку (такія як The Journal of Neural Engineering [1] і The Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation[2]) з'явіліся ў 2004. Міжнародныя канферэнцыі пры падтрымцы IEEE пачалі праходзіць з 2003 года, апошняя праходзіла з 29 красавіка па 2 мая 2009 у Анталіі, Турцыя 4th Conference on Neural Engineering[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нейракампутарны інтэрфейс
- Brain-reading
- Кібернетыка
- Cyberware
- Neuroprosthetics
- Neurosecurity
- Sensory substitution
Зноскі
- ↑ The Journal of Neural Engineering Архівавана 6 ліпеня 2008.
- ↑ The Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation
- ↑ 4th Conference on Neural Engineering Архівавана 28 жніўня 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Neuroengineering (2007) ISBN 978-0-8493-8174-4
- Neural Engineering (Bioelectric Engineering) (2005) ISBN 978-0-306-48609-8
- Operative Neuromodulation: Volume 1: Functional Neuroprosthetic Surgery. An Introduction (2007) ISBN 978-3-211-33078-4
- Deep Brain Stimulation for Parkinson’s Disease (2007) ISBN 978-0-8493-7019-9
- Handbook of Stereotactic and Functional Neurosurgery (2003) ISBN 978-0-8247-0720-0
- Neural Prostheses: Fundamental Studies (1990) ISBN 978-0-13-615444-0
- IEEE Handbook of Neural Engineering (2007) ISBN 978-0-470-05669-1
- Foundations on Cellular Neurophysiology (1995) ISBN 978-0-262-10053-3
- R.R. Garifullin, Nanopsychology as a New Science
Часопісы па тэме
[правіць | правіць зыходнік]- IEEE Transactions on Biomedical Engineering
- IEEE Transactions on Neural Systems and Rehabilitation Engineering Архівавана 14 лютага 2006.
- The Journal of Neural Engineering
- JNER Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation
- Journal of Neurophysiology Архівавана 23 лістапада 2017.