Нацыянальны парк Гаўя
нацыянальны парк Гаўя | |
---|---|
лат.: Gaujas nacionālais parks | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Латвія |
Плошча |
|
Дата заснавання | 14 верасня 1973 |
Сайт | daba.gov.lv/publi… (лат.) |
Нацыянальны парк Гаўя (лат.: Gaujas nacionālais parks) — самы вялікі нацыянальны парк у Латвіі.
Парк займае плошчу ў 917,45 км² ў даліне ракі Гаўя, у некалькіх кіламетрах ад горада Валміера на паўночным усходзе да пасёлка Мур'яні (Мур'янскі мост). Заснаваны 14 верасня 1973 года і з'яўляецца найстарэйшым нацыянальным паркам Латвіі. Адміністрацыя парку размешчана ў горадзе Сігулда.
Парк асабліва вядомы дзякуючы скалам з дэвонскага пясчаніку, размешчаным уздоўж берагоў ракі Гаўя. У некаторых месцах у раёне Сігулды вышыня гэтых скалаў дасягае 90 метраў. Паўднёва-ўсходняя частка парку з'яўляецца папулярным месцам адпачынку жыхароў горада Рыгі, а паўночна-заходняя частка пераважна прыродаахоўная зона.
Раней гэты раён часам называлі «Лівонскай Швейцарыяй», і турысты пачалі тут бываць яшчэ ў XIX стагоддзі.
Акрамя гарадоў Цэсіс і Сігулда, на тэрыторыі нацыянальнага парку таксама размешчаны Лігатнэ, а непадалёк знаходзіцца горад Валміера. Тэрыторыя парку таксама ўключае ў сябе некалькі гістарычных будынкаў: Турайдскі замак, Лтелстраўпэ (замак і царква), маёнтак Унгурмуйжа.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Нацыянальнага парку Гаўя Архівавана 28 жніўня 2008.
- ↑ World Database on Protected Areas — 1981.