Перайсці да зместу

Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС»
Выява лагатыпа
Заснаваны 1930
Тып дзяржаўны
Краіна
Размяшчэнне Масква, Расійская Федэрацыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт misis.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС» — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Гісторыя Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага універсітэта пачалася амаль сто гадоў таму, калі ў 1918 годзе была створана Маскоўская горная акадэмія, у якой адкрылася металургічнае аддзяленне. Універсітэт пастаянна пашыраўся, і ўжо ў 1921 годзе аддзялення былі ператвораныя ва ўніверсітэты, а ў 1930 годзе акадэмію падзялілі на шэсць самастойных інстытутаў. Тры з іх — інстытут сталі, інстытут каляровых металаў і горны інстытут аб’ядналіся ў адну навучальную ўстанову — Маскоўскі інстытут сталі імя Сталіна.

23 лютага 1944 года МІСіС атрымаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1948 годзе ў універсітэце адкрыўся фізіка-хімічны факультэт. У 1962 годзе быў адкрыты факультэт паўправадніковых матэрыялаў і прыбораў, пасля чаго ВНУ быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў.

7 кастрычніка 2008 года ўказам Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева МІСіС стаў першым расійскім ВНУ, які атрымаў статус «Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта».

У 2014 годзе завяршылася аб’яднанне НДТУ «МІСіС» і Маскоўскага горнага ўніверсітэта.[1]

Структура ўніверсітэта

[правіць | правіць зыходнік]

У сваім складзе універсітэт мае наступныя інстытуты[2]:

  • Горны інстытут
  • Інстытут базавай адукацыі
  • Інстытут экатэхналогій і інжынірынгу
  • Інстытут новых матэрыялаў і нанатэхналогій
  • Інстытут эканомікі і кіравання прамысловымі прадпрыемствамі імя В. А. Раменца
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм кіравання
  • Інстытут інфармацыйных бізнес-сістэм

Зноскі

  1. Гісторыя ўніверсітэта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2019. Праверана 17 лютага 2019.
  2. Структура ўніверсітэта