Народная армія вызвалення Судана
Выгляд
Народная армія вызвалення Судана | |
---|---|
англ.: Sudan People's Liberation Army/Movement | |
| |
Ідэалогія | нацыяналізм |
Лідары |
Джон Гаранг (да 2005) Салва Кіір |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1983 |
Саюзнікі | Эфіопія і Уганда |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Судана |
Удзел у канфліктах | Другая грамадзянская вайна ў Судане |
Сайт | splmtoday.com |
Народная армія вызвалення Судана — кіруючы палітычны рух у Паўднёвым Судане, былая паўстанцкая групоўка, якая вяла барацьбу спачатку за аўтаномію, а затым і за незалежнасць паўднёвых негра-хрысціянскіх правінцый Судана ад араба-ісламскага ўрада. Заснавана ў 1983 Джонам Гарангам. З 2005 выконвала перамір'е, а лідар арганізацыі па пасадзе з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам Судана. Падтрымлівалася ўрадамі Эфіопіі і Уганды. 9 ліпеня 2011 Рэспубліка Паўднёвы Судан стаў незалежнай дзяржавай. Пасля здабыцця незалежнасці ў 2011 годзе, НВАС сфарміруе ядро ўзброеных сіл Паўднёвага Судана .
Акцыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1986 — паўстанцкая Народная армія вызвалення Судана збіла самалёт кампаніі Sudan Airways[крыніца?]. На яго борце знаходзіліся 70 чалавек, усе яны загінулі[крыніца?].