З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наготкі [ 1] , або Календула [ 2] (Caléndula) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae ).
Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце простае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі жоўтыя або аранжавыя ў кошыках на доўгіх адзіночных кветаносах.
Прадстаўнікі роду растуць у Міжземнамор’і , Заходняй Еўропе і Пярэдняй Азіі .
Некаторыя віды, напрыклад, календула лекавая, або наготкі лекавыя (Calendula officinalis )[ 3] , належаць да ліку найбольш папулярных дэкаратыўных раслін .
Кветкі наготак утрымліваюць караціноіды , флаваноіды .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Напісанне Наготкі , Календула ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.117
↑ Назва Календула лекавая згодна з Я. П. Шмярко , І. П. Мазан . Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3 .
Календула : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)