Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт
Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Navajo Technical University | |
Арыгінальная назва | англ.: Navajo Technical University |
Заснаваны | 1979 |
Студэнты | 1 350[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Краўнпойнт, Нью-Мексіка, ЗША |
Сайт | navajotech.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт (англ.: Navajo Technical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Краўнпойнт у штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшай племянной вучэльняй у ЗША (г.зн. арыентуецца ў асноўным на адукацыйныя патрэбы і даследаванні племені індзейцаў наваха). Ён быў акрэдытаваны Камісіяй па пытаннях вышэйшай адукацыі ЗША з 2005 года і з'яўляецца сядзібай для першай акрэдытаванай праграмы ветэрынарных тэхнікаў у індзейскай рэзервацыі. Вучэльня была заснавана ў 1979 годзе як Цэнтр навыкаў наваха. У 2006 годзе Нацыянальны савет наваха ўхваліў змену назвы вучэльні на Навахаўскі тэхнічны каледж. Назва ўстановы была зменена яшчэ раз у 2013 годзе на цяперашнюю.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа бізнесу
- Школа прыкладных тэхналогій
- Школа інжынерыі, матэматыкі і тэхналогій
- Школа медсястрынства
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа даследаванняў наваха
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы