Мікрагісторыя
Мікрагісторыя — кірунак у гістарычнай навуцы, які займаецца разглядам малых тэрыторый і папуляцый (гарадок, вёска, асобная сям'я) мінулага з мэтай вывучэння паўсядзённага жыцця і ментальнасці «маленькага чалавека», які традыцыйна губляецца ў гісторыі. Мікрагістарычны аналіз прадугледжвае вывучэнне прыватных з'яў, якія адбываліся ў жыцці асобных людзей мінулага, з мэтай выяўлення пануючых уяўленняў і тэндэнцый у грамадстве ў цэлым.
Мікрагісторыя ўзнікла ў 1970-я гады ў Італіі дзякуючы намаганням Джавані Леві і Карла Гінзбурга як рэакцыя на захапленне заходнееўрапейскімі даследчыкамі сацыяльнай гісторыяй у духу Школы аналаў. Станаўленне мікрагісторыі як асобнай сферы навуковых даследаванняў звязваецца з сучаснай сітуацыяй постмадэрну ў гуманітарных навуках[1].
- Вядомыя прадстаўнікі
Зноскі
- ↑ Методологические проблемы истории: учебное пособие. Под ред. В.Н. Сидорцова. — Минск: ТетраСистемс, 2006. — С. 96