Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі | |
---|---|
руск.: Николай Михайлович Пржевальский | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка (12 красавіка) 1839[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1888[2] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, падарожнік-даследчык, пісьменнік, батанік, ваенны, географ, натураліст, падарожнік |
Навуковая сфера |
падарожнік натураліст |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Przewalski».
|
Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.
М. М. Пржавальскі належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернутыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дараваны казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржавальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. У XIX ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г.[5]
Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям’і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 годзе скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 гадах быў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 годзе членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 гадах выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.
Знаёмства ў 1867 годзе з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 гадоў М. Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 гадах — Усурыйскую, у 1870-73 гадах — Мангольскую, у 1876-77 гадах — Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 гадах — першую Тыбецкую. Урад Тыбета не хацеў дапусціць яго ў Лхасу, і яму прыйшлося павярнуць за 200 км ад Лхасы, затое ен прывёз апісанне каня, якога да гэтага не ведала навука і які быў названы ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвёртая экспедыцыя ў Цэнтральную Азію была праведзена ў 1883—1886 гадах. Падчас вандровак Пржавальскі штодня вёў запісы ў дзённіку, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследаваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму ў 1888 годзе працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ён памёр ва ўзросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага тастамента ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).
Найбуйнейшымі заслугамі Пржавальскага з’яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржавальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія змяшчалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы ўсяго свету віталі адкрыцці Пржавальскага. Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук узнагародзіла Пржавальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».
На думку А. І. Ваейкава, Пржавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ «Благодарить именем Академии»: центральноазиатские коллекции Зоологического музея в хронике заседаний Физико-математического отделения ИАН, 1874–1894, “To Give Thanks on Behalf of the Academy”: Central-Asian Collections of the Zoological Museum in the Annals of the Department of Physic and Mathematic of the Imperial Academy of Sciences, 1874–1894 // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 4. — С. 80–104. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa. 1931, t. XV, s. 27.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1839 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Сямірэчанскай вобласці
- Пахаваныя ў Кыргызстане
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Члены Леапальдзіны
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Выпускнікі Смаленскай гімназіі
- Паўстанне 1863—1864 гадоў
- Падарожнікі Расійскай імперыі
- Падарожнікі ў Манголію
- Падарожнікі ў Тыбет
- Даследчыкі Азіі
- Біёлагі Расіі
- Члены Рускага геаграфічнага грамадства да 1917 года
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Біёлагі XIX стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Смаленска
- Ганаровыя члены Рускага геаграфічнага грамадства
- Постаці расійскай тэрыялогіі
- Арнітолагі Расіі