Перайсці да зместу

Міжнародная шахматная федэрацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная шахматная федэрацыя
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная спартыўная федэрацыя[d] і chess federation[d]
Афіцыйныя мовы англійская, французская, іспанская і руская
Кіраўнік Аркадзь Уладзіміравіч Дварковіч[d]
Заснаванне
Дата заснавання 20 ліпеня 1924[1][2]
Член у
fide.com (англ.)

Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ, фр.: Fédération Internationale des Échecs, FIDE) — міжнародная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя шахматныя федэрацыі. Займаецца папулярызацыяй шахмат, арганізацыяй турніраў прэтэндэнтаў, матчаў за званне чэмпіёна свету, шахматных алімпіяд і іншых міжнародных шахматных турніраў; прысвойвае спартыўныя званні, разлічвае і публікуе афіцыйныя рэйтынгі шахматыстаў. Заснавана 20 ліпеня 1924 года ў Парыжы. Дэвіз ФІДЭ — «Gens Una Sumus» («Мы — адна сям’я» — лац.)

Штаб-кватэра ФІДЭ знаходзіцца ў Лазане (Швейцарыя), ёсць таксама офіс у Элісце.

У статуце ФІДЭ гаворыцца, што афіцыйныя мовы — англійская і французская, але ўсе дакументаабарот толькі на англійскай. Акрамя таго, на кангрэсах ФІДЭ выкарыстоўваюцца таксама іспанская і руская.