Мытны саюз
Мытны саюз, МС — пагадненне дзвюх ці больш дзяржаў (форма міждзяржаўнага пагаднення) пра адмену мыты[1]. ў гандлі паміж імі, форма калектыўнага пратэкцыянізму ад трэціх краін. Мытны саюз прадугледжвае таксама ўтварэнне «адзінай мытнай тэрыторыі».
Звычайна краіны — удзельніцы мытнага саюза дамаўляюцца пра стварэнне міждзяржаўных органаў, якія каардынуюць правядзенне ўзгодненай замежнагандлёвай палітыкі. Як правіла, гэта складаецца ў правядзенні перыядычных нарад міністраў, кіруючых адпаведнымі ведамствамі, якія ў сваёй працы абапіраюцца на міждзяржаўны Сакратарыят, які дзейнічае ўвесь час.[2]
Фактычна, гаворка ідзе пра форму міждзяржаўнай інтэграцыі, якая прадугледжвае стварэнне наднацыянальных органаў. У гэтым плане мытны саюз з'яўляецца значна больш прасунутай формай інтэграцыі, чым, напрыклад, зона свабоднага гандлю.
Назва | Дата заснавання |
---|---|
Андская супольнасць | 25 мая 1988 |
Еўрапейскі мытны саюз | 1 студзеня 1958 |
Карыбская супольнасць | 1 жніўня 1973 |
МЕРКАСУР | 29 лістапада 1991 |
Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі | 1 ліпеня 2010 |
Паўднёваафрыканскі мытны саюз | 1910 |
Усходнеафрыканская супольнасць | 1 студзеня 2005 |
Зноскі
- ↑ (англ.)Агульнае пагадненне аб мытах і гандлі (Артыкул 24). Жэнева, 30 кастрычніка 1947 г. Архівавана 14 сакавіка 2012. // Сайт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дата доступу: 19 чэрвеня 2010.
- ↑ Перавагі атрымання сертыфіката адпаведнасці ТР МС 004