Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса
Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса | |
---|---|
Заснаваны | 1880 і 1874[1] |
Заснавальнік | Eliezer Levi Montefiore[d][2] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | |
Дырэктар | Michael Brand[d] |
artgallery.nsw.gov.au | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса (англ.: Art Gallery of New South Wales (AGNSW)) — карцінная галерэя, размешчаная ў горадзе Сідней (штат Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Найбуйнейшая галерэя Сіднея і чацвёртая па велічыні ў Аўстраліі. Уваход у галерэю свабодны.
Калекцыя
[правіць | правіць зыходнік]Калекцыя складаецца з наступных раздзелаў:
- Мастацтва абарыгенаў і жыхароў астравоў праліва Торэса (амаль 1900 твораў мастацтва).
- Азіяцкае мастацтва (амаль 4000 экспанатаў).
- Аўстралійскае мастацтва (амаль 18000 твораў мастацтва).
- Сучаснае мастацтва (амаль 4000 экспанатаў).
- Ціхаакіянскае мастацтва (больш за 700 прадметаў).
- Заходняе мастацтва (амаль 7000 твораў мастацтва).
- Мастацтва фатаграфіі (больш за 5000 фатаграфій).
Азіяцкае мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак калекцыі азіяцкага мастацтва быў пакладзены ў 1879 годзе, калі пасля правядзення сусветнай выстаўкі ў Сіднеі (першай сусветнай выстаўкі ў Паўднёвым паўшар'і) урад Японіі падарыў вялікую калекцыю керамікі і бронзы. У наступны перыяд азіяцкая калекцыя значна пашырылася і ўключае ў сябе творы мастацтва з краін Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі.
Аўстралійскае мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Калекцыя датуецца пачаткам 1800-х гадоў і ўключае ў сябе мноства знакавых карцін і скульптур аўстралійскага мастацтва. 19 стагоддзе прадстаўлена такімі аўстралійскімі мастакамі як Джон Гловер, Артур Стрытан, Юджын фон Герар, Джон Пітэр Расел, Том Робертс, Дэвід Дэвіс, Чарлз Кондэр, Эмануэль Філіпс Фокс, Фрэдэрык Мак-Кабін, Сідні Лонг і Джордж Вашынгтан Ламберт.
ХХ стагоддзе прадстаўлена такімі мастакамі як Артур Бойд, Руперт Бані, Грэйс Косінгтан Сміт, Герберт Хепберн Калверт, Уільям Добел, Расел Драйсдэйл, Джэймс Глісан, Сідні Нолан, Джон Олсен, Маргарэт Прэстан, Х'ю Рамсей, Лойд Рыз, Імант Тылерс, Джон Уільямс Трыстрам, Роланд Вейкелін, Брэт Уайтлі, Фрэд Уільямс і Блемір Янг.
Сорак чатыры працы, якія знаходзяцца ў галерэі, былі ўключаныя ў выданне «100 шэдэўраў аўстралійскай жывапісу» ў 1973 годзе.
Заходняе мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя мае вялікую калекцыю брытанскага мастацтва віктарыянскай эпохі, у тым ліку вялікую колькасць прац Фрэдэрыка Лейтана і Эдварда Джона Пойнтэра. Значна менш работ галандскіх, французскіх і італьянскіх мастакоў 16-га, 17-га і 18-га стагоддзяў, такіх як Пітэр Паўль Рубенс, Каналета, Бранзіна, Даменіка Бекафумі і Нікола дэль Абатэ. Гэтыя працы вісяць побач з творамі Эжэна Дэлакруа, Джона Канстэбла, Форда Медакса Браўна, Вінцэнта ван Гога, Агюста Радэна, Клода Манэ, Поля Сезана і Каміля Пісаро.
Брытанскае мастацтва 20-га стагоддзя займае значнае месца ў калекцыі разам з працамі найбуйнейшых еўрапейскіх мастакоў, такіх, як П’ер Банар, Жорж Брак, Пабла Пікаса, Эрнст Людвіг Кірхнер, Альберта Джакамеці і Джорджыа Марандзі.
Галерэя выбраных экспанатаў
[правіць | правіць зыходнік]-
Бадхісатва, 8 стагоддзе
-
Бранзіна, «Козіма I Медычы ў латах», 1545
-
Лоран Крэн, «Нацюрморт з ўяўнага пункту зроку», 1645
-
Каналета, «Плошча Сан-Марка, Венецыя», 1745
-
Авалакітэшвара, 1800
-
Фрэнсіс Дэнбі, «Тры сястры Фаэтона, якія плачуць над магілай брата», 1845
-
Конрад Мартэнс, «Краявід заліва Порт-Джэксан», 1853
-
Невядомы мастак, «Сцэна ў Фантэнбло», 1864
-
Ф. Мантэгю, «Гара Варнінг, Новы Паўднёвы Уэльс», 1875
-
Шарль Ландэль, «Ісмені», 1878
-
Фрэдэрык Лейтан, «Сімон і Іфігенія», 1884
-
Клод Манэ, «Порт-Гоўлфар, Бель-Іль», 1887
-
Каміль Пісаро, «Сялянскія хаты, Эраньі», 1887
-
Чарлз Кондэр, "Адплыццё «Арыента»", 1888
-
Том Робертс, «Залатое руно», 1894 (з калекцыі галерэі)
-
Том Робертс, «Рабаванне», 1895 (з калекцыі галерэі)
-
Джузэпэ Пенасіліка, «Канец мары», 1908
-
Эмануэль Філіпс Фокс, «Паром», 1910-1911
-
Джордж Ламберт, «Пан памёр», 1911
-
Эмануэль Філіпс Фокс, «Настуркі», 1912
-
Спенсер Гор, «Шлях на Ікнілд», 1912
-
Эліят Грунер, «Вясновыя замаразкі», 1919 (з калекцыі галерэі)
-
Уільям Мак-Інес, «Партрэт міс Колінс», 1924
-
Генры Спенсер Мур, «Галава ў шлеме № 2», 1955
-
Уваходныя дзверы студыі Брэта Уайтлі ў Серы-Хілс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мастацкая галерэя Новага Паўднёвага Уэльса
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Art gallery NSW — Art Gallery of New South Wales Архівавана 2 красавіка 2015. (англ.)
- Sydney (The Official Guide), Autumn/Winter 2005 edition 11 (англ.), ст.65
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ https://www.daao.org.au/bio/eliezer-montefiore/
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556