Маскстрэумен
Маскстрэумен | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскстрэумен або Москенстрэумен — сістэма прыліўных віроў, адных з самых моцных у свеце[1], якая фарміруецца паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры. Размешчаны недалёка ад невялікага вострава Москен , прыкладна пасярэдзіне паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенес і востравам Вярой . Москенстрэумен незвычайны тым, што ўтвараецца ў адкрытым моры, а большасць іншых віроў бываюць у закрытых пратоках і рэках. Ён узнікае з-за спалучэння некалькіх фактараў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца моцныя паўсутачныя прылівы і своеасаблівая форма марскога дна, а таксама дзякуючы наяўнасці дробнага хрыбта паміж астравамі Маскенесея і Вярой, які ўзмацняе і закручвае прыліўныя плыні.
Маскстрэўмен з’яўляўся ў шматлікіх гістарычных апісаннях, звычайна ў перабольшаным маштабе. Ён таксама шырока вядомы пад назвай Малстром — скандынаўскае слова, якое азначае «моцны вір» і паходзіць ад спалучэння галандскіх слоў мален (малаткі) і строом (паток). Гэты тэрмін быў уведзены ў англійскую мову Эдгарам Аланам По ў сваім апавяданні 1841 года «У палоне Мальстрома ». По прыводзіць альтэрнатыўную назву віра ў радку: «А для нас, нарвежцаў, гэта Москестром - ад вострава Моске, які тырчыць пасярод той вадаверці»[2]
Апісанне і механізм
[правіць | правіць зыходнік]Москстраумен размешчаны паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенесея і востравам Вярой , каля невялікага вострава Москен. Ён прадстаўляе сабой магутныя прыліўныя плыні, якія праходзяць праз плыткаводдзе паміж гэтымі астравамі і Атлантычным акіянам, і глыбокі Вестфіёрд, ствараючы віхуры і віры, самы вялікі з якіх мае дыяметр 40-50 м і ўздымае на паверхні вады рабізну амплітудай да 1 метра[3].
Цячэнне шырынёй каля 8 км. Яно нясе розныя дробныя мікраарганізмы, тым самым прыцягваючы рыбу і рыбацкія лодкі[4]. Паток плыні самы моцны ў ліпені-жніўні. Яе добра відаць з самалёта або прылеглага Лафатодэн Хіл (601 м над узроўнем мора), што на востраве Москенесея[5]. Ёсць рэгулярныя паездкі на лодцы паміж астравамі Москенесея і Вярой[6].
Зноскі
- ↑ Craig Glenday (Ed.) Guinness World Records 2006, ISBN 1-904994-02-4 p. 76
- ↑ Edgar Allan Poe, «A Descent into the Maelström» Архівавана 15 березня 2012., Graham’s Magazine, 1841.
- ↑ B. Gjevik, H. Moe and A. Ommundsen (1997). "Sources of the Maelstrom" (PDF). Nature. Vol. 388, no. 6645. pp. 837–838. doi:10.1038/42159. Архівавана з арыгінала (PDF) 5 сакавіка 2016. Праверана 19 вересня 2016.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ Tom Kopel Ebb and Flow: Tides and Life on Our Once and Future Planet, Dundurn Press, 2007. — Р. 78—79. — ISBN 1-55002-726-3.
- ↑ Jules Brown The Rough Guide to Barcelona, Rough Guides, 2004 ISBN 1-84353-218-2, p. 374
- ↑ Maelstrom and coastal caves(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2010. Праверана 19 вересня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Den Norske Los, Bind 5: Rørvik-Lødingen og Andenes Архівавана 3 листопада 2019. — Norwegian pilot guide with information about Mokstraumen (pages 234—236)
- yr.no: Sea currents Архівавана 2 грудня 2020.
- Edgar Allan Poe: A Descent Into the Maelstrom (1841) — complete text