Маскарон
Выгляд
Маскарон (фр.: mascaron, італ.: mascherone — вялікая маска) — дэкаратыўны рэльеф у выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы.
Размяшчаецца пераважна на замках арак, ваконных і дзвярных праёмаў, на фантанах (з адтулінай для выпуску струменя вады), а таксама на мэблі, посудзе і інш.
Былі пашыраныя ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму і мадэрну. У архітэктурным дэкоры маскарон часам спалучаліся з антабамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маскарон
- Маскарон // Архитектурный журнал Adcity (руск.)
- Маскарон, в архитектуре // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.