Перайсці да зместу

Марыя Мікалаеўна (вялікая княжна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыя Мікалаеўна)
Марыя Мікалаеўна
руск.: Мария Николаевна
Вялікая княжна Марыя Мікалаеўна, 1914 год.
Вялікая княжна Марыя Мікалаеўна, 1914 год.
Малы герб Іх Імператарскіх Высокасцяў, Вялікіх Княжнаў, дачок Імператара Расіі.
Малы герб Іх Імператарскіх Высокасцяў, Вялікіх Княжнаў, дачок Імператара Расіі.
Вялікая княжна

Нараджэнне 26 чэрвеня 1899(1899-06-26)[2]
Смерць 17 ліпеня 1918(1918-07-17) (19 гадоў)
Месца пахавання рэшткі часова знаходзяцца ў Новаспаскім мужчынскім манастыры Масквы[1]
Род Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d]
Бацька Мікалай II
Маці Аляксандра Фёдараўна[3]
Веравызнанне РПЦ
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святой Кацярыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары́я Мікала́еўна (14 (26) чэрвеня 1899, Пецяргоф, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург, Пермская губерня, Савецкая Расія) — Вялікая княжна, трэцяя дачка імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Тэзаімяніны — 22 ліпеня па юліянскім календары (Марыі Магдаліны).

Пасля 1917 года разам з сям’ёй знаходзілася пад арыштам. У ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года была расстраляная разам са сваёй сям’ёй у паўпадвальным памяшканні дома Іпацьева ў Екацярынбурзе. Шматлікія лжэ-Марыі, якія з’явіліся пасля яе смерці, рана ці позна былі выкрыты як самазванкі.

Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі вялікімі княжнамі Вольгай, Таццянай, Анастасіяй і братам Цэсарэвічам Аляксеем у саборы навамучанікаў Расійскіх на юбілейным Архірэйскім саборы Рускай праваслаўнай царквы у жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.

У жніўні 2007 года ў Парасёнкавым логу блізу Екацярынбурга былі выяўлены абгарэлыя рэшткі, спачатку ідэнтыфікаваныя як рэшткі Аляксея і Марыі. У 2008 годзе генетычны аналіз, праведзены экспертамі ў ЗША, пацвердзіў, што знойдзеныя рэшткі прыналежаць дзецям Мікалая II[4].