Марту
Марту, Амуру | |
---|---|
| |
Бог захаду | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Ан |
Маці | Кішар |
Жонка | Аджар-Кідуг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марту (шумер.), Амуру (акад.) — бог, гаспадар захаду, заступнік качэўнікаў-амарэяў у шумера-акадскай міфалогіі.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Згодна шумерскай і акадскай традыцыі, Марту лічыўся сынам Ана. Аднак акадскі эпітэт іль-Амарым ("амарэйскі") сведчыць, што яго вобраз быў запазычаны ў заходніх семітаў-амарэяў. У Месапатаміі Марту маляваўся як бог-грамабой, захопнік і дзікун.
Жаніцьба Марту
[правіць | правіць зыходнік]Марту прыпісваўся шлюб з рознымі багінямі. Вядомае эпічнае апавяданне "Жаніцьба Марту" (прыкладна XVII ст. да н. э.), паводле якога ён сватаўся да Аджар-Кідуг, дачкі Нумугды, бога-заступніка паўночнага месапатамскага горада Інаба.
Пад час свята ў Інабе Марту перамагае ў спаборніцтве па барацьбе. Нумугда жадае адарыць яго каштоўнымі металамі, але той адмаўляецца і просіць ажаніцца на Аджар-Кідуг. Нумугда патрабуе ад Марту адпрацаваць даглядчыкам хатняй жывёлы. Бог захаду пагаджаецца і адорвае старшынь горада золатам. Сяброўка ўгаворвае Аджар-Кідуг не выходзіць замуж за качэўніка, але тая вырашае стаць яго жонкай.