Мартадэла
Выгляд
Мартадэла | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мартадэла — вараная каўбаса з Балонні (рэгіён Эмілія-Раманья). За межамі гэтага горада каўбасу часта называюць балонскай.
Мартадэлу робяць са свінога фаршу і свінога сала, з-за чаго ўтвараецца характэрная плямістая структура. Свіны фарш часта змешваюць з іншымі гатункамі мяса: ялавічынай, цяляцінай, канінай. Часам у каўбасу дадаюць трыбухі, скваркі. У якасці спецый пры вырабе мартадэлы выкарыстоўваюць часнок, перац гарошкам, віно, фісташкі. Абавязковым патрабаваннем да класічнай балонскай мартадэлы з’яўляецца наяўнасць сухіх ягад мірта ў якасці асноўнай прыправы. У кожнага вытворцы свой рэцэпт. Батон каўбасы мартадэла можа важыць ад паўкілаграма да двух цэнтнераў. Каўбасу звычайна наразаюць вельмі тонка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мартадэла