Марскія карасі[1] (Sparidae) — сямейства рыб, якое адрозніваецца своеасаблівай, моцна спецыялізаванай будовай зубоў: пярэднія зубы ў выглядзе разцоў, бакавыя ў выглядзе карэнных, нёба звычайна без зубоў.
Сціснутае, падоўжанае, высокае круглявае або даўгаватае цела пакрыта лускай. Рот на канцы морды, вочы ўмеранай велічыні. Адзін спінны плаўнік з пярэдняга аддзела з калючымі прамянямі, з задняга — з мяккімі. Заднепраходны плаўнік з 3 шыпамі; грудныя плаўнікі на грудзях з адным шыпом. Даўжыня ад 10 см да 1,5 м. Афарбоўка яркая, разнастайная. Мноства зубоў.