Перайсці да зместу

Мамаеў курган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мамаеў курган
48°44′29″ пн. ш. 44°32′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1967
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 3410022000№ 3410022000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мамаеў курган — курган вышынёй 102 м, размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Валгаграда. Найвышэйшы пункт горада. Сваю назву курган атрымаў па імені хана Мамая, які меў дачыненне да гэтых краёў.

За гэты ваенна важны курган, з якога бачны ўвесь горад, у час Сталінградскай бітвы і асабліва ў верасні 1942 года і студзені 1943 года адбываліся жорсткія баі, у час якіх курган не раз пераходзіў з рук у рукі.

Скульптура «Радзіма-маці»

[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам архітэктара Я. У. Вучэціча на Мамаевым кургане быў узведзены помнік-ансамбль «Героям Сталінградскай бітвы» (1963—1967). Галоўнае месца ў ім займае самая вялікая жаночая статуя ў свеце «Радзіма-маці». Гэта — жанчына з мячом у руцэ, у позе закліку да барацьбы. Вышыня статуі 85 м разам з мячом і 52 м без мяча[заўв 1].

Адметнасцю скульптуры з’яўляецца тое, што яна свабодна, як шахматная фігура на дошцы, стаіць на сваёй апорнай пліце (вышыня 2 метры). Апорная пліта, у сваю чаргу, размешчана на галоўным падмурку (вышыня 16 метраў, але большая яго частка cкрыта пад зямлёй). Найскладанейшыя разлікі ўстойлівасці гэтай канструкцыі выкананыя доктарам тэхнічных навук М. У. Нікіціным — аўтарам разліку ўстойлівасці Астанкінскай тэлевежы. Уначы статуя асвятляецца пражэктарамі.

Статуя зроблена з блокаў жалезабетону. Маса матэрыялу, без уліку асновы статуі, складае 5500 тон бетону і 2400 тон металічных канструкцый. Меч даўжынёй 29 метраў і вагой 14 тон зроблены з нержавеючай сталі. Дзеля памяншэння ветравога супраціўлення ў ім зроблены адтуліны.

Від на Волгу з Мамаева кургана ў Валгаградзе
  1. Для параўнання, вышыня статуі Свабоды у ЗША складае 45 м і 93 м з пастаментам.
  1. Geographic Names Server — 2018.