Малкальм Тэрнбул
Малкальм Бліг Тэрнбул (англ.: Malcolm Bligh Turnbull; нар. 24 кастрычніка 1954, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 15 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 года[5]. У 2008—2009 гадах і з 14 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі і кіраўнік апазіцыі ў парламенце (2008—2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязі[6].
На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня 2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыю[7]. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрада[8].
Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня 2016 года)[9].
24 жніўня 2018 года Пітэр Датан аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана[10].
Зноскі
- ↑ Malcolm Turnbull // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Malcolm Turnbull // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/paid-leave-figures-reveal-cityrural-gap-20140610-39vlg.html
- ↑ http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/tanya-plibersek-seeks-malcolm-turnbulls-help-on-gay-marriage-bid-20131214-2ze8w.html
- ↑ В Австралии будет новый премьер-министр — Малкольм Тернбулл. (руск.)
- ↑ Tony Abbott’s cabinet and outer ministry
- ↑ Тоні Эбат, які абяцаў «паваліць на зямлю» Пуціна, сыходзіць з пасады прэм’ера Аўстраліі.
- ↑ У Аўстраліі прыведзены да прысягі новы прэм’ер-міністр Малькальм Тэрнбул.
- ↑ Прэм’ер Аўстраліі паабяцаў правесці рэферэндум аб гей-шлюбах. Руская служба Бі-бі-сі. 20.06.2016.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|year=
(даведка) - ↑ BenDoherty. Australia's new PM is Scott Morrison as moderate Malcolm Turnbull is forced out (англ.). The Guardian (24 жніўня 2018). Праверана 24 жніўня 2018.