Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга
Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга | |
---|---|
ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz | |
Арыгінальная назва | ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz |
Міжнародная назва | англ.: Johannes Gutenberg University Mainz |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 33 132 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Майнц |
Сайт | uni-mainz.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга (ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Майнц. Названы ў гонар першадрукара Іагана Гутэнберга, уваходзіць у шэраг найбуйнейшых універсітэтаў Германіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт у Майнцы ўзыходзіць сваімі каранямі да XV стагоддзя. У той час для стварэння ўніверсітэта патрабавалася папскае ўхваленне, і мясцовы арцыбіскуп Адольф II Насаўскі ініцыяваў гэты працэс. Аднак універсітэт быў упершыню адкрыты толькі ў 1477 годзе ягоным пераемнікам Дытэрам фон Ізенбургам. У 1784 годзе ўніверсітэт быў адкрыты таксама і для пратэстантаў і яўрэяў. Ён хутка стаў адным з найбуйнейшых каталіцкіх універсітэтаў у Еўропе з дзесяццю кафедрамі толькі ў галіне тэалогіі. Пасля захопу Прусіяй Майнца ў 1792 годзе акадэмічная дзейнасць спынілася. У 1798 годзе ўніверсітэт зноў пачаў функцыянаваць пад кіраваннем Францыі, і лекцыі на медыцынскім факультэце чыталіся да 1823 года. Толькі тэалагічны факультэт працягваў выкладаць на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя, хоць і ў якасці духоўнай семінарыі. Сучасны ўніверсітэт быў фармальна перазаснаваны ў 1946 годзе французскай акупацыйнай адміністрацыяй. Ва ўказе ад 1 сакавіка французскае ваеннае камандаванне мела на ўвазе, што ўніверсітэт у Майнцы будзе і надалей існаваць. Рэшткі казармаў супрацьпаветранай абароны, збудаваных у 1938 годзе пасля паўторнай мілітарызацыі Рэйнскай вобласці ў часы Трэцяга рэйха, сталі новымі будынкамі ўніверсітэта, якія выкарыстоўваюцца да нашага часу.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкага і евангелічнага багаслоўя
- Сацыяльных навук, медыяў і спорту
- Юрыдычных і эканамічных навук
- Медыцыны
- Філасофіі і філалогіі
- Перакладу, лінгвістыкі і культуралогіі
- Гісторыі і культуралогіі
- Фізікі, матэматыкі і інфарматыкі
- Хіміі, фармацэўтыкі, геаграфіі і навук аб Зямлі
- Біялогіі
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы