Перайсці да зместу

Ліён Фейхтвангер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліён Фейхтвангер
ням.: Lion Feuchtwanger
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jacob Arje[1], Sepp Trautwein[1] і J. L. Wetcheek[1]
Дата нараджэння 7 ліпеня 1884(1884-07-07)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1958(1958-12-21)[2][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Marta Feuchtwanger[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, перакладчык, журналіст
Жанр п’еса і проза
Прэміі
Узнагароды
Нацыянальная прэмія ГДР
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліён Фейхтва́нгер (ням.: Lion Feuchtwanger; 7 ліпеня 1884, г. Мюнхен, Германія — 21 снежня 1958) — нямецкі пісьменнік. Доктар філасофіі (1907).

Вывучаў германістыку і філасофію ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША).

Пачынаў як тэатральны крытык і драматург. Аўтар сусветна вядомых гістарычных раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і ператварэнне Жан Жака Русо» (1952), гістарычнай трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амерыканскай вайны за незалежнасць, французскай рэвалюцыі 1789-94, узаемаадносіны паміж Іўдзеяй і Рымам і інш. Трагічная нямецкая сучаснасць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сацыяльнай трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям’я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939).

У творах аддаваў перавагу сацыяльна-палітычным і філасофскім праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мастака і мастацтва, мінуўшчыны і сучаснасці; яны адметныя каларытнасцю дэталі, сюжэтнай шматпланавасцю, парабалічнасцю. Многія яго раманы экранізаваны.

Аўтар п’ес, апрацовак твораў англійскіх аўтараў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сям’я Опенгейм. Мн., 1937.

Зноскі