Перайсці да зместу

Лядна-агнявое земляробства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядная практыка земляробства ў Фінляндыі 1893 года

Ля́днае земляробства (таксама па́сечнае) — адна з прымітыўных старажытных сістэм земляробства лясной зоны, заснаваная на выпальванні лесу і пасадцы на гэтым месцы культурных раслін. Месца высечкі і выпальвання лесу пры лядным земляробстве на Русі называлася ля́дам. У выпадку выпальвання не лясы, а травы (у стэпавых раёнах) выкарыстоўваецца таксама больш агульны тэрмін пераложнае земляробства[1], па назве пералогу — зямлі, не апрацоўванай на працягу доўгага часу з мэтай аднаўлення ўраджайнасці. Пры працяглым тэрміне пералогу такі спосаб земляробства характарызуецца даволі высокай ураджайнасцю адзінкі апрацоўванай тэрыторыі. Аднак з-за таго, што пры гэтым у кожны дадзены момант большая частка тэрыторыі аказваецца пад пералогам, агульная прадукцыйнасць зямлі для гэтага тыпу земляробства вельмі нізкая.

Сляды ў тапаніміі

[правіць | правіць зыходнік]

Ад тых часоў на тэрыторыі Беларусі захаваліся, паводле тапанімісткі Р. Аўчыннікавай, такія тапонімы, як Дзерць, Доры, Ляды (каля 120 назваў), Пасекі, Чарцяжы, Чысці[2]. Таго ж паходжання і балцка-літоўская назва Керплашына (ад літ.: kerus plėšti «ірваць карчы»).

Зноскі

  1. Емельянова Н. М. От Древней Руси к Руси Удельной. — М.—Берлин: DirectMedia, 2015. — С. 13.
  2. Р. И. Овчинникова. О распространении топонимов ляда и пасека на территории Белоруссии // Вестник Белорусского государственного университета. Серия 2. — 1988. — № 1. — С. 68—70. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/265239/1/68-70.pdf Архівавана 21 лютага 2023.