Перайсці да зместу

Лю Шаацы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лю Шаацы
кіт.: 刘少奇
2-і старшыня КНР[d]
27 красавіка 1959 — 31 кастрычніка 1968
Папярэднік Маа Цзэдун
Пераемнік Li Xiannian[d]
старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў[d]
27 верасня 1954 — 18 красавіка 1959
Пераемнік Чжу Дэ
member of the Politburo Standing Committee of the Chinese Communist Party[d]
28 верасня 1956 — 31 кастрычніка 1968

Нараджэнне 24 лістапада 1898(1898-11-24)[1][2][…]
Смерць 12 лістапада 1969(1969-11-12)[3][4][…] (70 гадоў)
Жонка Wang Guangmei[d] і Xie Fei[d]
Дзеці Liu Yuan[d], Liu Yunbin[d], Liu Aiqin[d], Liu Pingping[d], Liu Tao[d], Liu Yunzhen[d], Liu Ting[d] і Liu Xiaoxiao[d]
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Народна-вызваленчая армія Кітая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю Шаацы (24 лістапада 1898 — 12 лістапада 1969) — дзяржаўны дзеяч КНР, адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР (1959—1968). Быў афіцыйна прызнаным спадчыннікам Маа Цзэдуна (у знак чаго партрэты абодвух правадыроў друкаваліся ў цэнтральных газетах на адным развароце і аднолькавага памеру), але падчас «культурнай рэвалюцыі» быў абвешчаны галоўным ворагам рэспублікі і трапіў пад рэпрэсіі.

1921 год Лю правёў у Маскве, куды быў запрошаны ў складзе васьмі найбольш адораных выпускнікоў школы замежных моў. Разам з групай сяброў Саюза сацыялістычнай моладзі ён вучыўся ў Камуністычным універсітэце працоўных Усходу імя І. В. Сталіна.

Лю стаў лічыцца галоўнай фігурай у КПК пасля публікацыі ў 1939 годзе яго кнігі пад назвай «Як быць добрым камуністам». Ён пачаў паглыблена вывучаць марксізм-ленінізм, заняўся самаадукацыяй.

З 1932 па 1942 гг. Лю граў галоўную ролю ў арганізацыі партызанскага руху ў Цэнтральным Кітаі і фарміраванні новай 4-й арміі. Пасля інцыдэнту ў студзені 1941 года, які разарваў альянс камуністаў і Гаміньдана ў аб’яднаным антыяпонскім фронце, Лю прызначылі паліткамісарам 4-й арміі. Да пачатку 1943 года яго пазіцыі ў партыі яшчэ больш умацаваліся пасля таго, як Лю стаў членам Сакратарыята ЦК КПК. Пасля яго прамовы на 7-м з’ездзе КПК усе пачалі разумець, што Лю становіцца галоўнай асобай у камуністычным руху Кітая.

На з’ездзе Лю стаў трэцяй асобай у партыі пасля Маа Цзэдуна і Чжу Дэ. Падчас паездкі Маа ў Чунцын ў 1945 годзе Лю быў прызначаны яго намеснікам у Яньань. Пасля эвакуацыі Яньань ў 1947 годзе ў сувязі з аднаўленнем грамадзянскай вайны Лю мог прэтэндаваць на лідарства ў выпадку палону або смерці Маа. Пасля ўтварэння КНР ў 1949 годзе Лю стаў другім намеснікам старшыні і сакратаром ЦК КПК.

Публічныя заявы Лю на працягу 1950-х гг. адлюстроўвалі палітыку партыі і ўрада. Ён рабіў галоўны акцэнт на неабходнасці калектыўнага кіраўніцтва на чале з Маа Цзэдунам і лічыў, што ідэі Маа з’яўляюцца ключавымі для партыі, гэтак жа як і ў цэлым для ўсяго рэвалюцыйнага руху ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У кастрычніку 1952 года Лю ездзіў у Маскву для ўдзелу ў 19-м з’ездзе КПСС. У 1957 годзе Лю замяшчаў Маа падчас яго паездкі ў Савецкі Саюз.

У 1959 годзе Лю змяніў Маа на пасадзе Старшыні КНР. Лю публічна падтрымаў палітыку «Вялікага скачка» (1958—1960). Пасля Лю стаў сумнявацца ў палітыцы Маа, асабліва пасля эканамічных няўдач з 1960 па 1962 гг.

У кастрычніку 1968 года ЦК КПК абвясціў Лю вінаватым у «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Ён быў выключаны з партыі і зняты з усіх партыйных і дзяржаўных пасадаў. Адразу пасля гэтага ў газетах застракацелі загалоўкі, у якіх гаварылася, што яго злачынстваў дастаткова для смяротнага прысуду. Па падбухторванні Цзян Цын яго ўласная дачка была вымушана ўзначаліць кампанію па зрыньванні бацькі.

Зноскі