Перайсці да зместу

Людвік Юзаф Красінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Юзаф Красінскі
Ludwik Krasiński
Герб «Слепаўрон»
Герб «Слепаўрон»
Нараджэнне 1833[1]
Смерць 22 красавіка 1895(1895-04-22)
Месца пахавання
  • Краснэ[d]
Род Корвін-Красінскія
Бацька Аўгуст Корвін-Красінскі
Маці Яанна з Красінскіх[d]
Жонка Эліза Бранцікая, Марыя Магдалена Завіша
Дзеці Марыя Людвіка Красінская
Веравызнанне католік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвік Юзаф Красінскі (польск.: Ludwik Krasiński; (1833 — 21 красавіка 1895) — польскі граф, эканаміст, прамысловец. Іспанскі гранд, камергер аўстрыйскі, кавалер Мальтыйскага ордэна.

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Красінскіх герба «Слепаўрон». Нарадзіўся ў мястэчку Краснэ Мазавецкага ваяводства. Сын Аўгуста Хенрыка Корвін-Красінскага (1797—1857). Маці — Іаана Красінская, дачка цеханаўскага старасты графа Адама Красінскага[2].

Палац Чапскіх. 1908

Належаў да адной з самых уплывовых сем’яў у Польшчы, якая пабудавала ў Варшаве палац Чапскіх і палац Красінскіх, апошні даў назву варшаўскай плошчы[3].

Уладальнік дзясятка маёнткаў на сучасных тэрыторыях Мазавецкага, Люблінскага ваяводстваў і мястэчка Рагацін. Валодаў найлепшым у Польшчы конным заводам[4].

У 1881 годзе арганізаваў камітэт дапамогі галадоўнікам курпіям — этнаграфічнай меншасці ў Мазавецкім ваяводстве, заснаваў для іх гузікавую фабрыку ў выглядзе 60-ці майстэрняў, дзе курпіі выраблялі гузікі з рога, косці і перламутру. Красінскі запланаваў іх 300. У 1892 годзе дзейнічала некалькі сотняў майстэрняў. Фабрыка, верагодна, спыніла працу неўзабаве пасля смерці заснавальніка[5].

Аўтар шэрагу артыкулаў у пяцітомнай «Энцыклапедыі сельскай гаспадаркі» (Encyklopedia rolnictwa i wiadomości związek z nim mających) (1873−1879).

Памёр раптоўна ў Варшаве. Цела з ушанаваннямі перавезлі ў Краснэ, дзе пахавалі ў мясцовым касцёле.

Эліза Браніцкая
Марыя Магдалена Завіша

У 1860 годзе ажаніўся на графіне Элізе Браніцкай герба Корчак, на 13 гадоў старэйшай за яго, удаве вядомага польскага паэта Зыгмунта Красінскага, дачкі графа Уладзіслава Гжэгажа Браніцкага, генерала і сенатара. З 1882 года ў шлюбе з Марыяй Магдаленай Завіша-Кезгайла (пазней Марыя Магдалена Радзівіл); дачка — Марыя Людвіка Красінская, (пазней жонка Адама Людвіка Чартарыйскага, — у іх было восем дзяцей.

Зноскі

  1. Ludwik Józef Krasiński
  2. Marek Jerzy Minakowski. Genealogia Potomkow Sejmu Wielkiego (польск.). Wielka genealogia Minakowskiego (23 кастрычніка 2004).
  3. Tadeusz S. Jaroszewski. Księga pałaców Warszawy. Warszawa, Wydawnictwo Interpress, 1985. С. 67.
  4. Хурсік В. У. Белы лебедзь у промнях славы: Магдаліна Радзівіл. — Мн.: Пейто, 2001. — 105 с. — ISBN 9856024374.
  5. Łukasz Gut. Głód na Kurpiach w 1881 roku w świetle ówczesnej prasy. Kurpie – historia i trwanie (23 кастрычніка 2014).
  • Bibliografia polska 1881—1900. t.1. Krakow, Nakladem Spolski Ksiegarzy Polskich, 1906