Лафатэнскія астравы
Лафатэнскія астравы? | |
---|---|
нарв. Lofoten | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Эўствагёй |
Агульная плошча | 1 227 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 161 м |
Насельніцтва | 24 014 чал. (2013) |
Шчыльнасць насельніцтва | 19,57 чал./км² |
Размяшчэнне | |
68°19′59″ пн. ш. 14°39′59″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Нарвежскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лафатэнскія астравы (нарв.: Lofoten) — архіпелаг у Нарвежскім моры ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі.
Астравы скалістыя і падзеленыя паміж сабой у асноўным вузкімі пралівамі. Максімальная вышыня — 1161 м над узроўнем мора. Ад кантынентальнай Нарвегіі аддзеленыя пралівам Вестфіёрд. Плошча архіпелага складае 1227 км², а яго насельніцтва — 24,5 тыс. чалавек.
Архіпелаг складаецца з некалькіх буйных астравоў і мноства астраўкоў і скал. Ад паўвострава аддзелены пралівам Вестфіёрд. Уключае астравы Эўствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Москенесёй і шмат дробных. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышталічных сланцаў. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Паміж астравамі Феро і Маскенесё размешчаны знакаміты вір Мальстрэм.
Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня 12 °C. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замярзае.
Асноўныя заняткі жыхароў — рыбалоўства і авечкагадоўля. Шырока вядомая вырабленая лафатэнцамі сушаная атлантычная траска.
1 снежня 2007 была адкрыта дарога E10 (праект Lofast), якая звязала найбуйнейшыя астравы архіпелага з мацерыковай часткай Нарвегіі. Будаўніцтва дарогі ўключала ў сябе будаўніцтва некалькіх тунэляў і мастоў, у тым ліку аднаго з найбуйнейшых рамна-кансольных мастоў — моста Рафтсундэт.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |