Лаадыка I
Лаадыка I | |
---|---|
Нараджэнне | III стагоддзе да н.э. |
Смерць | мерк. III стагоддзе да н.э. |
Род | Селеўкіды[d] |
Бацька | Ахей[d][1] |
Маці | невядома |
Муж | Антыёх II Тэас[1] |
Дзеці | Селеўк II Калінік, Антыёх Гіеракс[2], Стратаніка Кападакійская[d], Лаадыка[d] і Apama[d] |
Лаадыка I (III стагоддзе да н.э. — памерла раней за 236 да н.э.) — першая жонка цара Дзяржавы Селеўкідаў Антыёха II Тэаса[3].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Лаадыка была дачкой Ахея ад невядомай грачанкі. Яе бацька быў уплывовым арыстакратам, які меў зямельныя ўладанні ў Анатоліі, а таксама быў звязаны з дынастыяй Селеўкідаў[4]. У яе была сястра Антыяхіда і два брата — Аляксандр і Андрамах[5].
Ахей быў другім сынам Селеўка I Нікатара.[6][7] Імя Лаадыкі тлумачыцца сувяззю з Селеўкідамі[8], бо так звалі яе цётку і прабабулю яе бацькі.
Замужжа
[правіць | правіць зыходнік]Дата нараджэння Лаадыкі невядомая[9], і мала вядома пра яе дзяцінства. Яна стала жонкай свайго стрыечнага брата Антыёха II да 266 года да н.э.[9], калі ён яшчэ не стаў царом[5].
У 261 годзе да н.э. памёр Антыёх I Сатэр, і кіраўніком стаў Антыёх II. Лаадыка I нарадзіла жонку пецярых дзяцей: Селеўка II, Антыёха Гіеракса, Апаму, Стратаніку Кападакійскую і Лаадыку[10].
Развод
[правіць | правіць зыходнік]У 252 годзе да н.э. па выніках другой сірыйскай вайны, Антыёх заключыў з Пталамеем II мірны дагавор. Селеўкід быў вымушаны пакінуць Лаадыку і ажаніцца з дачкой Лагіда — Берэніка з умовай, што дзеці ад гэтага саюза стануць кіраўнікамі Селеўкідскай дзяржавы[11].
Нягледзячы на тое, што Лаадыка перастала быць царыцай, яе палітычны статус заставаўся вельмі высокім. Антыёх II пасля разводу аддаў ёй зямельныя ўладанні ў Анатоліі[12], і цяпер яна кіравала маёнткамі ў Гелеспонце[5], каля горада Кізік[3], Іліёна і Карыі[5]. У горадзе Сарды ў царскіх запісах было адзначана, што яе землі лічыліся царскімі[13].
Па ўмовах дагавора аб разводзе, Лаадыка магла купляць і прадаваць зямлю[14]. Антыёх даў ёй час для рашэння пытання аб лёсе маёнткаў[15].
Яна атрымлівала даход ад штогадовага збору ўраджая, а таксама ад любой іншай дзейнасці ў падкантрольных уладаннях. Апроч гэтага, яна была вызвалена ад выплаты падатку на маёмасць[16].
Смерць Антыёха II. Трэцяя сірыйская вайна
[правіць | правіць зыходнік]Ад шлюбу з Берэнікай у цара з’явіўся сын Антыёх[5]. 28 студзеня 246 года да н.э. Пталамей II памёр[3], і яго прастол перайшоў да Пталамея III. Пасля гэтай падзеі Антыёх пакінуў Берэніку, і адправіўся ў Эфес да Лаадыкі I. Яе першага сына ён назваў сваім пераемнікам[11].
У 246 да н.э. Лаадыка атруціла Антыёха II і загадала забіць Берэніку з яе сынам[17]. Селеўк II стаў спадчыннікам прастола свайго бацькі, а яго брат Антыёх Гіеракс стаў яго суправіцелем[3].
Брат Берэнікі, Пталамей III пачаў ваенныя дзеянні супраць Селеўкідаў, якія перайшлі ў трэцюю сірыйскую вайну, таксама вядомую як Вайна Лаадыкі[5]. Лагід паланіў Лаадыку I і забіў яе.[11] У час вайны, у 244 годзе да н.э. яна падтрымала свайго малодшага сына ў барацьбе з Селеўкам. Так у дзяржаве Селеўкідаў пачалася 17-гадовая грамадзянская вайна[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Любкер Ф. Laodice // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 719.
- ↑ http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus%3Atext%3A1999.04.0104%3Aentry%3Dlaodice-bio-8 Праверана 3 снежня 2016.
- ↑ а б в г Laodice I article at Livius.org Архівавана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.8
- ↑ а б в г д е ё Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.47
- ↑ Seleucid genealogy Архівавана 24 сакавіка 2012.
- ↑ Seleucus I Nicator article at Livius.org Архівавана 28 сакавіка 2009.
- ↑ Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.97
- ↑ а б Seleukid Genealogies and Biographies — Antiochos II Архівавана 21 ліпеня 2011 года.
- ↑ Biographical information on Antiochus II Theos Архівавана 30 жніўня 2009.
- ↑ а б в Bromiley, International Standard Bible Encyclopedia: A-D p.144
- ↑ Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.126
- ↑ Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.p.114-5
- ↑ Aperghis, The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.102
- ↑ Aperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.103
- ↑ Aperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.144
- ↑ Апіян, Сірыйскія справы, 65
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Laodice I article at Livius.org Архівавана 27 кастрычніка 2016.
- Antiochus II Theos article at Livius.org Архівавана 30 жніўня 2009.
- Seleucus I Nicator article at Livius.org Архівавана 28 сакавіка 2009.
- Seleukid Genealogies and Biographies — Antiochos II
- Seleucid genealogy Архівавана 24 сакавіка 2012.
- R.A. Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism, BRILL, 1995
- G.W. Bromiley, International Standard Bible Encyclopedia: A-D, Wm. B. Eerdmans Publishing, 1995
- J.D. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer, BRILL, 1997
- G.G. Aperghis, The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire, Cambridge University Press, 2004