Кумарын
Кумарын | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 2H-chromen-2-one 2H-1-Benzopyran-2-one |
Хім. формула | C9H6O2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 146,14 г/моль |
Шчыльнасць | 0,935 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 71 °C |
Тэмпература кіпення | 301 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-086-7 |
SMILES | |
RTECS | GN4200000 |
ChemSpider |
Кумары́н — лактон о-оксікарычнай кіслаты.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерныя крышталі з пахам свежаскошанага сена; tпл 70 °C, tкіп 291 °C. Кумарын раствараецца ў спірце і эфіры, у вадзе - дрэнна.
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]У выглядзе гліказідаў змяшчаецца ў многіх раслінах, сярод іх - прадстаўнікі сямейства астравых (гербера, рамонак, крываўнік), а таксама баркун, зуброўка, рута пахучая і інш.
Кумарын атрымліваюць і з вечназялёных дрэў роду дыптэрыкс, якія растуць у Мексіцы.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Кумарын прымяняецца як духмянае рэчыва ў вытворчасці тытунёвых вырабаў і ў парфумернай прамысловасці. Вытворныя кумарына (кумарыны) выкарыстоўваюцца ў лазерах на фарбавальніках. У медыцыне ўжываюцца ў якасці антыкаагулянтаў непрамога дзеяння. Таксама выкарыстоўваецца ў гальванічнай прамысловасці ў якасці моцнага бляскаўтваральніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С.19