Ксенія Васільеўна Дзянікіна
Ксенія Васільеўна Дзянікіна | |
---|---|
руск.: Ксения Васильевна Деникина | |
Род дзейнасці | жонка лідара Белага руху А. Дзянікіна |
Дата нараджэння | 21 сакавіка (2 красавіка) 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1973 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская рэспубліка ЗША |
Падданства | Расійская імперыя |
Бацька | Васіль Іванавіч Чыж |
Муж | Антон Іванавіч Дзянікін |
Дзеці | Марына Антонаўна Дзянікіна |
Ксенія Васільеўна Дзянікіна (21 сакавіка (2 красавіка) 1892, Бела Сядлецкай губерні, Расія — 3 сакавіка 1973, горад Парыж, Францыя) — жонка Антона Іванавіча Дзянікіна, аднаго з лідараў Белага руху.
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ксенія нарадзілася ў 1892 годзе ў сям'і падатковага інспектара Васіля Іванавіча Чыжа. Сябрам сям'і Васіля Чыжа быў малады афіцэр, будучы лідар Белага руху Антон Дзянікін, які быў старэйшы за Ксенію на 20 гадоў. Ён прысутнічаў на хрэсьбінах маленькай Ксеніі Чыж, дарыў ёй дзіцячыя падарункі, потым сачыў за яе стараннай вучобай у інстытуце, а падчас Першай сусветнай вайны, у 1916 годзе, ужо быўшы генералам, зрабіў ужо дарослай 24-х гадовай дзяўчыне Ксеніі Чыж прапанову.
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года адтэрмінавалі дату жаніцьбы. Ксенія Чыж стала жонкай генерала Дзянікіна толькі пасля яго ўцёкаў на Дон з быхаўскай турмы перад пачаткам разгортвання сіл Белага руху ў пачатку Грамадзянскай вайны. Яны пажаніліся толькі ў пачатку 1918 года.
Дзянікін марыў «пра сына Ваньку», але 20 лютага 1919 года, у разгар Грамадзянскай вайны, у іх з Ксеніяй нарадзілася дачка, якую назвалі Марынай.
Ксенія Дзянікіна пасля паражэння Белай гвардыі пад Наварасійскам увесну 1920 года адправілася з Дзянікіным у эміграцыю, дзе падзяліла з ім долю эмігранта. У эміграцыі яна аказвала генералу дапамогу ў напісанні «Нарысаў рускай смуты», гістарычнай працы па Грамадзянскай вайне. Сям'я ў пошуках пастаяннага жыхарства змяніла некалькі краін — Англію, Бельгію, Венгрыю, і ў сярэдзіне 1920-х гадоў пасялілася ў Францыі. Пасля Другой сусветнай вайны сям'я Дзянікіных перабралася ў Амерыку.
Пасля смерці Дзянікіна ў 1947 годзе Ксенія пераехала са ЗША ў Францыю да дачкі, дзе пражыла да 1973 года.
Ксенія Дзянікіна была пахавана ў Парыжы на могілках у Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа, дзе яе прах захоўваўся да восені 2005 года.
Перапахаванне ў Расіі
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2005 года пад патранатам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылося перапахаванне рэштак генерала Антона Дзянікіна і філосафа Івана Ільіна. Разам з дзеячамі эміграцыі былі перапахаваны таксама іх жонкі. Рэшткі генерала Дзянікіна былі прывезены ў Парыж, адкуль разам з рэшткамі Ксеніі Дзянікінай перавезены ў Расію, дзе з ушанаваннямі былі перапахаваны 3 кастрычніка 2005 года ў Маскве ў Данскім манастыры[2].
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Перезахоронение генерала Деникина как символ примирения . Русская мысль (11 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 9 лістапада 2011.