Крысціян IX
Крысціян IX | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Christian IX | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык VII | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык VIII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык VII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык VII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык VII | ||||||
Пераемнік | Вільгельм I Гогенцолерн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 красавіка 1818[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 студзеня 1906[1][2][…] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глюксбургі і Глюксбургі[d] | ||||||
Бацька | Фрыдрых Вільгельм Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі[d] | ||||||
Маці | Луіза Караліна Гесэн-Касельская[d] | ||||||
Жонка | Луіза Гесэн-Касельская[3][4] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык VIII, Аляксандра Дацкая[3], Георг I, кароль Грэцыі, Марыя Фёдараўна[5], Тыра Дацкая[d] і Вальдэмар[d] | ||||||
Веравызнанне | Царква Дацкага Народа | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціян IX (дацк.: Christian 9.; 8 красавіка 1818, Готарп — 29 студзеня 1906, Капенгаген) — кароль Даніі з 1863 па 1906, з дынастыі Глюксбургаў.
Абвяшчэнне спадчыннікам
[правіць | правіць зыходнік]Крысціян быў першым прадстаўніком Глюксбургскай лініі Ольдэнбургскай дынастыі на дацкім прастоле. Бацька — Фрыдрых Вільгельм, герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі, маці — Луіза Караліна Гесэн-Касельская, унучка караля Фрэдэрыка V. Ад нараджэнні не быўшы прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, на пляменніцы якога Луізе быў жанаты, пераемнікам будучага Фрыдэрыка VII, з прычыны таго, што апошні не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Узыйшоўшы на прастол у 1863, Крысціян IX практычна адразу ж апынуўся ўвязаны ў барацьбу з Прусіяй з-за праблемы атрымання ў спадчыну герцагства Шлезвіг-Гольштэйн, якая скончылася дацка-прускай вайной у 1864. З прычыны таго, што Крысціян не быў спадчыннікам ранейшых дацкіх каралёў па мужчынскай лініі, ён не мог атрымаць у спадчыну Шлезвіг-Гольштэйн па салічнаму закону. Прусія (і шлезвігскія немцы) выставілі супраць Даніі нямецкага спадчынніка герцагства — Фрыдрыха Аўгустэнбургскага, пазней цесця Вільгельма II (бацькі імператрыцы Аўгусты Вікторыі). Па выніках вайны Данія страціла як Шлезвіг, так і Гольштэйн; апошняе не было агаворана Прусіяй з яе саюзніцай Аўстрыяй і прывяло ўжо да аўстра-прускай вайны. Крысціян у далейшым захоўваў адмоўныя пачуцці да Германскай імперыі, якая ўзнікла ў выніку гэтых войн.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Крысціян быў кансерватарам, якія неахвотна ішоў на парламенцкія рэформы. Да канца кіравання ён даў аўтаномію Ісландыі і дэмакратызаваў склад Фалькетынга. У 1891 былі ўведзены пенсіі па ўзросце, у 1892 — дапамога беспрацоўным.
Роднасныя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]З 1842 года Крысціян ажаніўся з Луізай Гесэн-Касельскай (1817—1898), пляменніцай караля Крысціяна VIII. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:
- Фрэдэрык (1843—1912), кароль Даніі Фрыдэрык VIII з 1906 па 1912;
- Аляксандра (1844—1925), замужам за каралём Вялікабрытаніі Эдуардам VII;
- Георг (1845—1913), кароль Грэцыі Георг I з 1863 па 1913;
- Дагмара (1847—1928), у шлюбе з Расійскім імператарам Аляксандрам III;
- Ціра (1853—1933), у шлюбе з прынцам Гановерскім Эрнстам Аўгустам II;
- Вальдэмар (1858—1939), у шлюбе з Марыяй Арлеанскай (1865—1909).
Кароль Крысціян знаходзіўся ў цесных роднасных сувязях з каралеўскімі дамамі Еўропы. Ён быў бацькам двух каралёў — свайго пераемніка Фрыдэрыка VIII і караля Грэцыі Георга I, брытанскай каралевы Аляксандры, жонкі Эдуарда VII, і расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны, жонкі Аляксандра III.
Крысціян даводзіўся, такім чынам, дзедам Мікалаю II, які зваў яго ў сваім дзённіку Апапа́ («Дзядуля», французскае дзіцячае слова). Сярод іншых унукаў Крысціяна — Канстанцін I Грэчаскі, Георг V Вялікабрытанскі, Хокан VII Нарвежскі. Гэты неверагодны поспех нашчадства Крысціяна і Луізы — «цесця» і «цешчы Еўропы», як іх звалі — злучаюць не з талентамі караля, а з дынастычнымі амбіцыямі яго жонкі.
У наш час большасць манархаў Еўропы — прамыя нашчадкі Крысціяна IX.
Зноскі
- ↑ а б Christian IX // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Christian IX zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Мария Феодоровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 639.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціян IX
- Афіцыйны сайт каралеўскага дому Архівавана 14 чэрвеня 2006.
- Нашчадкі Крысціяна
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1818 годзе
- Нарадзіліся ў Готарпе
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 1906 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Роскільскім саборы
- Глюксбургі
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Асобы
- Каралі дацкія
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні