Перайсці да зместу

Крыстафер I (кароль Даніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыстафер I
манарх Даніі
1252 — 1259
Папярэднік Абель
Пераемнік Эрык V Кліпінг

Нараджэнне 1219[1]
Смерць 29 мая 1259
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар II Пераможца
Маці Берэнгарыя Партугальская[d]
Жонка Маргарыта Памеранская[d][2]
Дзеці Эрык V Кліпінг, Мацільда Дацкая[d][3], Вальдэмар Крыстафсан[d][3], Нільс Крыстафсан[d][3] і Маргарыта Крыстафсдацір[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстафер I (дацк.: Christoffer 1., 1219 — 29 мая 1259) — кароль Даніі з 1252 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Эрыка IV. Абраны каралём 25 снежня 1252 года пасля смерці старэйшага брата Абеля.

Большую частку праўлення займаўся барацьбой са сваімі шматлікімі сапернікамі. Пасля прызнання сына Абеля кіраўніком паўднёвай Ютландыі Крыстафер спыніў яго спробы заняць дацкі трон, але гэта прывяло да таго, што гэта пагранічная тэрыторыя стала адносна незалежнай ад улады караля. Ён таксама быў вымушаны шукаць прымірэнне з каралямі Нарвегіі і Швецыі, справакаванымі ўварваннем Абеля на іх тэрыторыю, і саступіў асобным палітычным патрабаванням дацкай шляхты. Пры ім упершыню быў скліканы сярэдневяковы дацкі парламент Данехоф (дацк. Danehof).

Крыстафер быў адлучаны ад каталіцкай царквы, калі спрабаваў кананізаваць свайго брата Эрыка IV, які быў меркавана забіты Абелем ў 1250 годзе. Крыстафер арыштаваў архібіскупа Якаба Эрландсена пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць яго сына Эрыка паўнапраўным спадчыннікам трона. Але адлучэнне мела нязначны эфект, і Крыстафер быў пахаваны па хрысціянскіх звычаях біскупам Рыбе.

Смерць караля была вельмі нечаканай. Неўзабаве пасля прыняцця Святой Камуніі ён памёр, але доказаў яго атручвання няма. Прыхільнікі Крыстафера, аднак, былі перакананыя ў яго атручванні і называлі яго «Krist-Offer» («Хрыстова ахвяра»).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #136913040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г Lundy D. R. The Peerage